О проекте

Terrakod – суворы берасьцейскі фольк (+слухаць/спампаваць)

 

Фольк-гардкор фармацыя зь Берасьця TerraKod прэзэнтуе на Tuzin.fm свой дэбютны самотнік, куды ўвайшлі чатыры песьні. Музыкі ўжо два гады як езьдзяць па ўкраінскіх і польскіх фэстывалях ды перамагаюць у іх, але ў студыю дабраліся толькі нядаўна. За гэты час музыкі перамаглі адразу ў двух фэстах – "Men’s Fest" і польскім "Sound of Borderland", сталі гасьцямі ўкраінскага "Бандэрштату" і польскага "Басовішча".

Нечага сур’ёзнага студыйнага ад калектыва чакалі даўно, але заявіць пра сябе па-за межамі канцэртаў усё ніяк не ўдавалася, што досыць проста тлумачыць дырэктар гурта Зьміцер Назараў: "У нас пастаянна зьмяняецца склад. На сёньня ад першапачатковага складу музыкаў амаль нікога не засталося. Гэта вельмі моцна тармозіць як запіс альбома, так і напрацоўку канцэртнай праграмы". Дарэчы, Назараў удакладняе, што TerraKod – гэта ня гурт зусім, а толькі праект музыкаў з розных гуртоў.

У дэбюце цяперашнія тэракодаўцы вырашылі замацаваць напрацаваны першым складам матэрыял і запісалі чатыры песьні раньняга пэрыяду. Салістка Кася Леванюк кажа, што паводле рэакцыі публікі вылучаецца "Пакой 101": "Яе ўжо добра ведаюць нашы слухачы і ўспрымаюць ня іначай як гіт". Ёсьць у міні-альбоме і ўкраінская народная песьня, падрыхтаваная некалі адмыслова да фэстывалю "Бандэрштат".

Музыкі абяцаюць не спыняцца на дасягнутым і працягваюць, як яны кажуць, працу над поўнафарматным альбомам. "Калі ўсё будзе добра і нішто не перашкодзіць, то выпусьцім яго вясной. Утрымліваць ён будзе мінімум 10 трэкаў", – кажуць яны. Ну што ж, застаецца слухаць дэбютны самотнік ды спадзявацца, што надалей склад TerraKod будзе абнаўляцца ня дужа часта.

Спампаваць міні-альбом можна на сайце "Тузін Гітоў"

Тэкст: Іна Хоміч, "Тузін Гітоў"

Terrakod

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Вокал какой-то

+1
0
-1

Вокал какой-то невыразительный, т.е. с ним всё в порядке, но какой-то он не такой. А так вроде неплохо.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net