Зорка альтэрнатыўнай сцэны Беларусі канца 90-х – гурт Hasta La Fillsta заявіў пра сваё вяртаньне на сцэну. "Нам здаецца, што ўсе мы мусілі прайсьці "Крамбамбулю", "Лепрыконсы" ды іншыя гурты толькі дзеля таго, каб Hasta La Fillsta адрадзілася і стала сапраўдным прафэсійным гуртом", – кажуць заснавальнікі каманды Сяргей Канановіч, Улад Плюшчаў і Зьміцер Харытановіч.
Гурт Hasta La Fillsta праіснаваў усяго тры гады, але ўпісаўся ў беларускую гісторыю – у 1997-м яны перамаглі на фэсьце "Басовішча", а на "Рок-Каранацыі-97" вакалістка гурта Хрысьціна Мендзялеева атрымала тытул "Рок-Князёўны". Потым Хрысьціна зьехала за межы краіны, а музыкі гурта разышліся па іншых камандах, гралі ў "Лепрыконсах", IQ48, Zet, Pomidor/off ды іншых. І вось праз 10 гадоў музыкі вырашылі адрадзіць сваю каманду.
"Гэта ня спроба аднавiць праект, якi праiснуе ўсяго некалькі месяцаў, – кажуць заснавальнікі каманды Сяргей Канановіч, Улад Плюшчаў і Зьміцер Харытановіч. – Увесь гэты час мы працавалі над сабой і над сваiмi прафэсійнымi здольнасьцямi. Нам здаецца, што ўсе мы мусілі прайсьці "Крамбамбулю", "Лепрыконсы" ды іншыя гурты толькі дзеля таго, каб Hasta La Fillsta адрадзілася і стала сапраўдным прафэсійным гуртом".
Адроджаны гурт рыхтуе да Калядаў інтэрнэт-рэліз, куды ўвойдуць пяць песень, што выконваюць пяць розных вакалістаў. У запісе новых песень "хасты" ўзялі ўдзел Маша Лагодзіч, Аляксандар Памідораў, Аляксандар Ракавец, Вольга Самусік.
Тэкст: "Тузін гітоў"
Комментарии
Ура :-) Сапраўды,
Ура :-) Сапраўды, вельмі пазітыўная і радасная навіна. Будзем чакаць новых песен.
---
www.t-styl.info