О проекте

IQ48 "Зрабі сам. Акустыка"

 
5,50
октябрь, 2009
самиздат

Интернет-релиз, на котором представлена запись июньского концерта в узком кругу друзей.

1. Гэй, наперад!
2. Чыво ты
3. Аб чым марыш
4. З пункту А
5. Схаванае сэрца
6. Вясна-красна
7. Выйсьце
8. Сьвятло ў цемры
9. Зрабілі мой клён!
10. Абрыдлі party, абрыдлі п’янкі (bonus)

инфо

Музыка: К.Калесьнікаў/А.Мацулевіч/Дз.Дзеравенка/Я.Бузоўскі (1,5,7), Я.Бузоўскі (2,6,10), Марцін Гор (3), Фрэйд/А.Ракавец/ Я.Бузоўскі/К.Калесьнікаў/А.Мацулевіч/Дз.Дзеравенка (4,7,9)

Словы: Я.Купала (1), А.Ракавец (2,6), Марцін Гор у апрацоўцы Я.Бузоўскага (3), Фрэйд (4,9), М.Анемпадыстаў (5,8), Фрэйд/А.Ракавец/К.Калеснікаў (7), Я.Бузоўскі (10)

Відэааператары: Лёпа, Міхаіл Краўцоў
Відэамантаж: Лёпа
Запіс гуку, апрацоўка: Павел Яноўскі
Вокладка: Юра Сідун, Воля Кузьміч (www.generation.by)
Мультымедыя: Дзяніс Рогач, Павел Дземідзюк

Запіс зроблены на базе студыі гуказапісу "Таксафон" 16.06.2009г.

где взять

Скачать бесплатно по адресу http://www.iq48.net/acoustics (там же выложена видеоверсия).

мнения экспертов

Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

После неплохого, но несколько неуверенного второго альбома "Героі" группа IQ48 решила убить сразу несколько зайцев, заполнив паузу перед третьим студийником интернет-релизом – записью камерного концерта "для своих".

Придраться есть к чему, начиная с того, что вообще это не совсем акустика, как заявлено в названии. Скорее, это "приглушенное электричество" – акустические гитары и более тихие барабаны с электрическим басом. На фоне такого звучания и концертного контекста больше, чем обычно заметны вокальные огрехи Саши Раковца, хотя не думаю, что он поет хуже, чем тот же Виталик Артист. Просто сам формат эти проблемы подчеркивает.

Но главная проблема в том, что вроде-как-эксклюзивный проект IQ48 звучит уж слишком "обычновато" – все исполняемые песни (кроме не слишком внятного белорусскоязычного кавера Depeche Mode "Enjoy The Silence") взяты из предыдущих альбомов и по своей структуре они принципиально не отличается от студийных оригиналов (редкое исключение – переделанная под рэгги "Выйсце").

Теоретически это можно было компенсировать типичным для таких проектов расширением инструментальной палитры, но ничего такого делать музыканты группы не стали. Более того, произошло лишь ее сужение и обеднение – после ухода (увольнения?) саксофониста Дениса Деревенко замену ему искать не стали. А между тем этот инструмент был одной из главных "фишек" группы.

Найдут ли "айкьюшники" новые привлекательные стороны для слушателей? Насколько сильно скажется уход бас-гитариста и соавтора ряда песен Кости Колесникова? На эти вопросы ответит будущий альбом. А этот диск скорее для ярых фанатов, потому что пробудить интерес к группе у какой-то новой аудитории он вряд ли способен.

Experty.by


Сергей Будкин

оценка: 6,00

Адны зь лідэраў беларускай альтэрнатывы запісалі акустычныя вэрсіі сваіх самых галоўных і ўлюбёных песень. У айчынных музыкаў наогул досыць дзіўны падыход да фармату unplugged. У нас лічыцца, што дзеля гэтага ўсяго трэба зьмяніць электрычную гітару на акустычную, таму і не адбываецца такога пераадкрыцьця вядомых песень ды наогул выканаўцы, як тое бывае ў шэрагу прыкладаў замежных музыкаў.

IQ48 склалі ўзорны трэк-ліст для свайго альбому, сьцягнуўшы гіты з праграмаў "Вар’яты" і "Героі" (забыліся хіба толькі на "Карыду" і "Таполі") плюс дадалі свой кавэр на Depeche Mode, але нічога прынцыпова новага не прапанавалі ў падачы матэрыялу. Мала таго, што без страчанага (назаўжды?) саксафона некаторыя песьні моцна згубілі, дык яшчэ іх звыклую структуру музыкі разбурыць не ўзяліся – тут няма такіх нечаканасьцяў, як колісь здарылася, напрыклад, зь песьняй "Layla", што набыла новае жыцьцё ў акустычным варыянце.

Cьвежасьці тут хіба набыла песенька "Зрабілі мой клён", якую Саша Ракавец працягвае сьпяваць з памылкай – клон ён і па-беларуску клон. З агульнага акустычнага масыву вылучаецца хіба яшчэ "Сьвятло ў цемры" – песьня з катэгорыі тых, якія анічым не папсуеш. Альбом адрасаваны выключна зацятым прыхільнікам "здаровых ласей". Астатнім – гэты рэліз можна прапусьціць і чакаць трэцяга нумарнога дыску.

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 6,00

Здымаю капялюш: хлопцы адважыліся на крок надзвычай рызыкоўны. Што ж, хоць аднойчы кожнаму калектыву варта паспрабаваць даверыць публіцы тыя запісы, што найбольш шчыра і адкрыта скажуць пра майстэрства музыкаў у жывой падачы музыкі і пра тое, наколькі ўпэўнена яны адчуваюць сябе пры спатканьні з аўдыторыяй не пад абаронаю трайнога шкла ў студыі, а вось так, вочы ў вочы.

Адразу заўважу: з вакалам ёсьць над чым працаваць у будучыні. Над інтанаваньнем, над чысьцінёю падачы кожнай ноткі, над штрышкамі. Гэта, канешне ж, мінус праграмы, але мінус адносны. Вельмі многія зоркі сусьветнай музыкі грашаць хібамі падчас жывых выступаў. Неяк давялося слухаць Крыса дэ Бурга. Літаральна кожную другую ноту ён "клаў" міма. Я ўжо не кажу пра такіх выбітных вакалістаў сучаснасьці, як, прыкладам, расеец Ігар Нікалаеў...

Так што недакладнае сьпяваньне – гэта яшчэ не фатальны грэх. Проста варта надалей зьвяртаць на тое ўвагу, пры магчымасьці слухаць рабочыя запісы канцэртаў і рабіць карэктыроўкі. Дапаможа!

З боку аранжаваньняў абраныя для выданьня песьні, канешне ж, зьмяніліся. Смачна ў кодзе гучыць у рытміцы рэгей "З пункту "А". Такія ж матывы выразна загучалі ў "Выйсьці", да чаго дадаўся, на мой погляд, цікавы, выразны басовы рыф. "Гэй, наперад!" таксама прагучала энэргічна, з напорам. Што, безумоўна, сьведчыць пра добрую падрыхтаванасьць гурту да жывых выступаў.

Маецца заўвага адносна рэпэртуару. Я асабіста ніяк не ўспрыняў "Чыво ты". Думаю, што й з песьні "Зрабілі мой клён" музыкі даўно вырасьлі, як з кароткіх дэбютных штонікаў. Ажно не. Шкада! Варта было б падарыць такія песьні якім "Дроздам" ці "Разьбітаму сэрцу пацана". Няхай дзеці радуюцца. А дзядзям ужо дарослым ня варта апускацца да прымітыву...

Experty.by


Олег Климов

оценка: 4,00

Думал, не ту пластинку поставил, а дисков группы "Кино" у меня отродясь не было – так вступление, гитарные наигрыши и ритм-секция в первом треке "Гэй, наперад" напомнили о легенде питерского рока.

IQ48 в студийном варианте, в отличии от "живого", никогда не отличались таким уж плотным звучанием, а тут вам и вовсе акустический альбом – нелегкое испытание для слушателя, предпочитающего то, что подрайвовее. Впрочем, фаны альбомов-квартирников будут довольны – по общей атмосфере "Зрабi сам" очень походит на такие работы.

Лучшими вышли те вещи, которые и в электричестве считаются в репертуаре коллектива за хиты – "Сьвятло у цемры", "Зрабiлi мой клён!".

Обобщая. В качестве эксперимента, баловства, обязательств перед собой данный продукт, конечно же, имеет право на существование, но событием, пусть даже малюсеньким, пластинка не стала.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

акустика, рок
IQ48
5.6
Ваша оценка: Пусто Средняя: 5.6 (5 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

  
оценки пользователи
7 Slaver, Игорь Северянин
5 MShmel, Jamayk
4 notararity

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

«Зрабі сам» —

+1
0
-1

«Зрабі сам» — гэта так, быццам бы да вас у госьці прыйшлі музыкі з IQ48 і пачалі граць канцэрт у вас на кухні. Усё тыя ж знаёмыя і любімыя песьні, толькі без электрычных гітар і гучных бубнаў.

Калі пры словах «анплагд» вы ўяўляеце Курта Кабэйна ў атачэньні кветак і сьвечак, і чуеце як «Pennyroyal Tea» і «On A Plain» пераўтвараюцца зь цяжкага гранжу ў мілыя баляды, то ад IQ48 чакайце на іншае. Бо ў гурта і настрой зусім іншы — калі трэк лірычны ён такім і застанецца, а калі вясёлы… Ну вы ўяўляеце «Вясну-красну» ці «Зрабілі мой клён» ў запаволеным сумным варыянце?

На «акустыцы» ніякага саксафона — яго замяняе другая гітара (і варта зазначыць, што ўсе старыя партыі гучаць ня горш — проста інакш), больш выразны бас, звонкая акустычная гітара і сапраўдны жывы вакал Эша. Старыя песьні гучаць усё ж па-новаму — і гэта цікава!

Гурт сапраўды зрабіў усё сам: гараж пры студыі «Таксафон», аздоблены тканінай і мастацкімі артэфактамі Буззы, пераўтварыўся ў маленькі рок-клюб, свае апэратары і гук, самастойнае зьвядзеньне і рэліз, а побач — толькі сябры. І гэта можа цяпер пачуць кожны :)

 

А вот интересно

+1
0
-1

Удивляюсь вообще,зачем нужно было рецензировать этот диск.Ведь там все уже знакомые диски.С таким же успехом можно рецензировать DVD любого другого исполнителя.

 

Игорю Северянину

+1
0
-1

Данный релиз выпущен в двух версиях - аудио и видео. Рецензировалась именно аудиоверсия. Наличие знакомых по другим релизам песен на факт рассмотрения диска не влияет - в рамках "Experty.by" рецензируются не только новые альбомы, но также концертные записи и сборники артистов.

 

Не впечатлило

+1
0
-1

Не впечатлило ни капельки. Даже наоборот - полное отторжение. Еще когда на рок-коронации выступили без саксофониста, мне стало ясно - смак и изюминка потеряны. В акустическом варианте отсутствие саксофона минус еще больший. Да и акустикой это назвать сложно. Необходимо некоторое переосмысление звучания под акустику. Этого нет, или вернее сделано это не качественно, не интересно, а порой и просто криво. Да и вокал... Много фальши. "Зрабі сам. Акустыка" - больше походит на запись репетиции, чем на готовый продукт.
Очень сложно мне оценить эту работу. Дух противоречия разрывает меня на части. С одной стороны - люблю эту группу, люблю эти песни, а с другой - я их слушать в таком виде не буду, не нравится это мне.

 

Вэлкам на канцэрты!)

+1
0
-1

Па-першае, дзякуй вам за водгук!
Што тут сказаць..гвалтоўна мілы ня будзеш)
Але я б ня стаў на вашым месцы так катэгарычна выказвацца з нагоды нейкіх зьменаў у складзе гурта, паверце, гэта былі абсалютна натуральныя зьмены і інакш быць не магло, тым больш рабіць высновы па рок-каранацыі — ня лепшы выпадак. Гэта быў першы такі выступ, да таго ж з жудасным гукам, другі быў толькі адзін раз і канцэрт быў проста па-добраму неверагодным, адсутнасьць гэтага саксафону не заўважыў ніхто, нават людзі, якія не першы год нас ведаюць. Як бы там не выглядала з боку, але скажам вам, што ніколі сакс РЭАЛЬНА ня быў "смакам і изюминкай" IQ48, гэта заяўляем вам абсалютна адказна). Акрамя тэмбру духавых у нас ёсьць, што паказаць, калі ня верыце — запрашаем вас на канцэрт! З нас праходка і пацалунак!)
Дзякуй!

 

Обязательно

+1
0
-1

Обязательно воспользуюсь приглашением, тем более что жду концерта в Минске (в R-Сlub не хотелось идти на БН-10). Ждем анонсов. От пацалунка отказываюсь :)

А на счет саксофона-изюминки: это мое восприятие, и может не совпадать с концепцией автора.

 

ну вось чаму

+1
0
-1

ну вось чаму нашыя пацулункі тут нікому не патрэбныя?))))

Кіньце пліз ваш мэйл нам на buzza48@gmail.com Будзем запрашаць)

 

абычнавата

+1
0
-1

Ну як я ні стараўся адзначыць штосці вартае, цікавае, што б прымусіла паслухаць гэты запіс больш за 2-3 разы, гэтак і не знайшоў. Вельмі занудна, кашмарны вакал Сашы Ракаўца, ну проста вельмі звыйчайна (абычнавата, як сказаў бы герой песні "Чыво ты"), ніякіх новых задумак. АйК'ю ў акустыцы не тое, што гучаць кепска, яны зусім не гучаць. Толькі для фанатаў, а я не такі.

Хіба толькі кавер на Дэпэшаў добры і варты ўвагі, але гэта таму, што такі арыгінал нічым не сапсуеш. З другога боку, колькі ўжо можна мучыць Enjoy the silence, ёсць жа ў іх і іншыя песні.
---
www.t-styl.info

 

IQ48 і ў

+1
0
-1

IQ48 і ў поўнафарматным варыянце той яшчэ цырк на дроце. А тут слабы зьмест узмацняецца абы-якім выкананьнем, фальшаваньнем і рэдзенькім гучаньнем. Вельмі цяжка даслухаць да канца. Тры балы.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net