О проекте

J:морс "Воздух" (+аудио)

 
7,25
ноябрь, 2015
самиздат

Первый за пять лет полноформатник коллектива по главе с Владимиром Пугачем.

J:MOPC

Валерий Дасюкевич – бас
Юрий Геращенко – клавишные
Павел Мамонов – барабаны
Владимир Позняк – вокал, перкуссия
Владимир Пугач – вокал, гитара
Сергей Щурко – гитара

В записи также принимали участие:

Алесь-Франтишек Мышкевич – бас
Даниэль Перцев – бэкграунд-вокал
Сергей Подливахин – барабаны
Павел Третяк – гитары, мандолина, укулеле

тексты: В.Пугач, кроме: 4 – В.Пугач, Б.Штерн; 5 – Б.Штерн
музыка: В.Пугач, кроме: 1 – В.Пугач, П.Третяк; 4 – Б.Штерн

аранжировки: J:морс, Денис Воронцов, Павел Третяк, Борис Штерн, Евгений Мильковский, Влад Зайченко, Елена Геращенко.
запись: Андрей Бобровко и Павел Третяк на студии "Селах", Алексей Зайцев на студии "Бегемот"
сведение: Андрей Бобровко (1,2,3,4,6,7,10,11)
постпродакшн, сведение: Александр Гелих (5,8,9)
мастеринг: Justin Shturtz at Sterling Sound NYC

где взять

Скачать бесплатно на сайте Tut.by.

Купить CD (digipack) на OZ.by

Купить digital-версию на iTunes.

Cоцсети: Facebook, VK.




мнения штатных экспертов*

Егор Цывилько

оценка: 8,00

Пасля вялізнай паўзы галоўны рамантычны рок-гурт краіны выдаў даўгачаканы альбом. Творчы крызіс Уладзімера Пугача мінуў, і гэта адназначна, варта толькі паслухаць плытку.

Калі "Воздух" і нараджаўся доўга і цяжка, то гэта зусім не адчуваецца. Альбом вельмі лёгкі, сапраўды паветраны. Пасля неабавязковай "Джульетты" ідуць хіты "Воздух", "Не край", "Гренландия", "Асфальт", якія разбаўляюць нетыповая "Солярис" ды завадная "Ракеты". Яшчэ адна версія "Гренландии", вельмі прыгожая акустыка, прыпасеная на канец плыткі. Думаю, гурту варта падумаць наконт стварэння паўнафарматніка ў такім інструментальным ключы, атрымацца павінна вельмі цікава.

"Воздух" можна назваць ідэальным "Морсаўскім" альбомам для прыхільнікаў. Сюрпрызы тут толькі аздабленчага характару: цудоўны запіс, асучасненае гучанне, удалыя аранжыроўкі. Пры гэтым новыя песні лёгка ўяўляюцца ў любым іншым альбоме каманды, меладычная аснова – класічны, пазнавальны "J:морс". Таму ўжо цяпер водгукі ў інтэрнэце на "Воздух" амаль выключна станоўчыя. І гэта справядліва: песні-та на альбоме добрыя! Эксперыменты ж звычайна цэняць толькі крытыкі і самі музыкі.

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 8,00

Мне падалося, што каманда Уладзіміра Пугача яшчэ гадоў з пяць таму (калі наогул не раней) выйшла, вобразна кажучы, на крэйсерскую хуткасьць, калі ўпэўненаму плаваньню праз музычныя хвалі ня можа замінаць ужо нішто. Прынамсі, праграма "Воздух" лішні раз мне асабіста тое пацьвердзіла.

Роўная, умела ўвасобленая праграма, хоць, як падалося, крыху залішне стрыманая. У тым сэнсе, што ад музыкі гэтага альбому, у першую чаргу праз аранжаваньні, хацелася б большай разнастайнасьці. Як, напрыклад, тое прысутнічае ў песьні "Джульетта". Бо калі гэта насамрэч трэк для кіно, дык, як бачна і чутно, і ў аранжаваньні паўстала патрэба зрабіць нешта такое з выдумкай. І тое было зроблена, і песьня гэтая за кошт стылізаванага пад мінуўшчыну пачатку запамінаецца. Як і твор загалоўны. Як і акустычная версія "Гренландии", якая ў параўнаньні з электрычнай гучыць больш тонка і пранікнёна і менш прыгадвае звычайную для "J:морс" гукавую стылістыку, што, на маю думку, толькі на карысьць. Такія нумары часам проста неабходныя для таго, каб разнастаіць канцэртныя праграмы, зьбіць эмоцыі публікі, а самім выканаўцам раз-другі глытнуць сьвежага паветра.

Адначасова "Воздух", калі засяродзіцца на самім музычным складніку, прымусіў мяне паразважаць на тэму асабістага творчага почырку асноўнага аўтара таго ці іншага бэнда. Уладзімір Пугач выйшаў на той узровень, калі ягоную кампазытарскую руку амаль дакладна можна пазнаць ці не адразу. Нават тады, калі якая ягоная песьня прагучыць у выкананьні іншага чалавека. Вось і ў альбоме "Воздух" ёсьць творы з гарманічнымі хадамі, што раней ужо ўжываліся ў іншых песьнях. Добра тое ці ня надта? Самапаўтор, абмежаванасьць творчых магчымасьцяў ці моцна набітая рука? Усё ж схіляюся да таго, што напісаў на самым пачатку: "J:морс" адразу пазнавальны, мае ўласнае гучаньне, стыль, вобраз. Тое, што і мае быць. Для большасьці айчынных выканаўцаў, якія працуюць блізка да поп-палянкі, гэта вышыня неадольная…

Experty.by


Сергей Будкин

оценка: 8,00

Што адразу заўважаецца па праслухоўваньні – грунтоўная праца над гучаньнем. Па музыцы гэта, можа, і ня самы вынаходлівы альбом гурта, але дакладна найбольш рупліва запісаны. І яўных гітоў на дыску ня менш, чым на самых удалых альбомах каманды "Апрель" і "Монтевидео". Толькі што Пугач тут не выкарыстоўвае слоў з кампутарнага слэнгу, і гэта толькі на карысьць (затое ёсьць іншыя паэтычныя знаходкі, на якіх спатыкаесься, напрыклад, пра "злые, как Аль-Каида, лица", і "мир забытый и родной, как Малежик"). Шкада, што на гэтым альбоме гурт цалкам адмовіўся ад беларускай мовы, якая дадавала смаку ранейшым працам. Найбольш тут чапляюць "Солярис", "Не край", "Асфальт" і акустычная вэрсія "Гренландии". Вельмі талкова зроблена загалоўны трэк, толькі што перасьледуе адчуваньне, нібы гэта нявыдадзены саўндтрэк да фільму "Вышэй за неба", у чым, уласна, падмацоўвае і сам відэашэраг з новага фільму "Ро і Дж".

Зрэшты, адчуваньне дэжавю для альбомаў J:Морс – справа звыклая. Аднак паміж дэжавю і самапаўторам існуе малазаўважная мяжа, якую Пугач тонка адчувае, дзякуючы чаму яго творы маюць такую аўру аддалена знаёмага, недзе нібы чутага/прымроенага, але пры гэтым не выглядаюць на самапаўторы, штампаваныя па адным лякале. Гэтае сугучча з самім сабою тут ёсьць прыкметаю стылю, таму ягоным сьпевам пра "реальную любовь", "жарче, чем солнце и выше, чем небо" ды "пряничный домик" даеш веры. "Воздух" – не выбітны, а проста харошы музычны альбом, якіх у Беларусі выходзіць зусім ня шмат.

Тэкст цалкам на Budzma.org


Александр Чернухо

оценка: 5,00

"J:морс" уже несколько лет находится в состоянии уютной дремоты, конструируя абсолютно предсказуемый или (словами маркетологов) узнаваемый продукт. Это такая достаточно распространенная хворь однажды смастеривших удачный материал музыкантов – уцепиться за тот опыт и дальше поставлять однородную, выдерживающую контроль качества субстанцию. Это не хорошо и не плохо. Это просто зона комфорта, покинуть которую Владимир Пугач вроде как однажды засобирался, но, видимо, что-то не получилось, проект "Нафта" ликвидировался так же спонтанно, как и явился миру, и "J:морс" снова завел будильник до следующего альбома.

Предсказуемый, достаточно вялый материал, возможно, и не был бы проблемой – в качестве примера мировых масштабов можно привести Coldplay, лишь на новом альбоме, кажется, растолкавших друг дружку, но с неизменным успехом продававших предыдущие работы. Дело, скорее, в вялом этого материала позиционировании. Мол, ну вот – вышел новый альбом "J:морс", разве вам еще что-то нужно? Нам, может, и нужно, но раз уж нету, так хоть заверните невкусную конфету в цветастую обложку, чтобы детишки задорно покупали, а кавалеры барышням в ладошку отсыпали.

По итогу это просто альбом "J:морс", где и синглы-то существовали только ради дополнительного упоминания группы в новостных лентах. Группа устроила своего рода рекурсию – формата в формате – и в очередной раз пожелала всех приятных сновидений.

Experty.by


* Рецензии, оценки и комментарии авторов проекта не претендуют на истину в последней инстанции, а лишь отражают мнения конкретных людей и являются способом инициировать прослушивание записей, а также дальнейшее их обсуждение. Подробнее.


ВНИМАНИЕ!

Каждый пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензий. На основе оценок активных зарегистрированных пользователей (оценивших не менее 15% рассмотренных дисков календарного года) будет вручена отдельная награда Experty.by – "Приз народных экспертов". Пользовательские ценки влияют на распределение призов и в других номинациях.

Поставить оценку можно зарегистрировавшись на Experty.by ИЛИ залогинившись на сайт с помощью данных вашего эккаунта на любой из следующих социальных сетей: Facebook, Вконтакте, Livejournal. Затем зайдите на эту же страницу и выберите нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

поп-рок, рок
6.66667
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6.7 (6 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

   
оценки пользователи
10 Margarita Veshtort
7 Andrejs, vasileusky
6 osman
5 trugenik sela, Roman Zherebtsov 1

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net