О проекте

"Крама" запісала філасофскі альбом

 

Гурт "Крама" скончыў працу над сёмым студыйным альбомом, які атрымаў назву "Белая вада". Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 28 лістапада ў Палацы чыгуначнікаў у Мінску.

– Самае цікавае, што мы пачалі запісваць альбом яшчэ чатыры гады таму. Запісалі пяць песень, але пасля ў нас адбыўся нейкі ступар і мы перасталі працаваць. Нарэшце праз тры гады мы зноў вярнуліся да альбома, але ўжо з новымі сіламі, новым поглядам, новай музычнай канцэпцыяй, – распавёў у інтэрвію "Радыё Свабода" гітарыст "Крамы" Сяржук Трухановіч. – Перадусім наш новы альбом будзе больш філасофскі, больш лірычны, хоць там будуць таксама і драйвовыя песні. Але ўсё ж альбом больш салідны. Музыкі пасталелі, цяпер у іх іншы погляд на свет. Гэта таксама будзе лепшы наш альбом па якасці гучання.

Мінулы паўнфарматны альбом гурта "Усё жыцьцё – дзіўны сон" выйшаў у 2007 годзе. У новы альбом "Белая вада" ўвойдуць песні, ужо вядомыя па канцэртах гурта: "Дзякуй Богу, мы ідзем дамоў", "З Новым годам", "Дзяўчынка", а таксама зусім новыя рэчы. Дыск тысячным накладам будзе выдадзены "БМА group".

Тэкст: Вячаслаў Радзівонаў, Ultra-Music
Фота: Аляксандр Жданович

Крама

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net