О проекте

Крамбамбуля "Чырвоны штраль" (+аўдыё)

 
8,50
октябрь, 2015
Пяршак

Шосты і апошні студыйны альбом праекта Лявона Вольскага быў запісаны з саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам.

инфо

КРАМБАМБУЛЯ

Лявон Вольскі – вакал, гітара
Павал Аракелян – вакал, клявішы, саксафон, флейта
Алесь-Францішак Мышкевіч – вакал, бас-гітара
Павал Трыпуць – гітара
Павал Мамонаў – бубны, пэркусія
Андрэй Якубчык – вакал, труба

У запісе таксама прымалі ўдзел:

Сіндрэ Скэе – бубны (11)
Снорэ Бэргэруд – гітара, бас (11)
Алег Гарус – гітара, укулеле (12)

саўндпрадусар – Снорэ Бэргэруд, Ymir-audio (2014-2015)
запіс і зьвядзеньне (11): Зьміцер Галадко, студыя FORZ
майстраваньне: Джэймі Гомэс, Orgone Studios

дзе ўзяць

Спампаваць бясплатна на сайце мультылэйбла "Пяршак".

Cацсеткі: Facebook.




меркаванні штатных экспертаў*

Сяргей Будкін

адзнака: 9,00

Вольскі вярнуўся туды, адкуль прыйшоў: пасьля зайгрываньняў з тутэйшым шоў-бізам і музычнымі фарматамі ажно да поп-музыкі ён сышоў у андэграўнд, паказаўшы усёй гэтай зрусіфікаванай багеме, чынушам, кантралёрам, капітанам, ідэолягам, міліцыянтам ды іншым прыслугачам свой смачны і далікатны фак. Альбом "Чырвоны штраль" запісаны і выдадзены з асаблівым цынізмам пад той самай сэрцу дарагой пацешнай назвай "Крамбамбуля". Песень ціпа "Гасьцей" ды "Турыстаў" на плыце чакаць не выпадае. Пазыцыянуецца рэліз як разьвітальны, хоць "Крамбамбуля" як канцэпт ужо колькі гадоў ледзьве ліпее – пасьля ня надта ўдалага альбому "Драбадзі-драбада" (2011) стала ясна, што місія "застольнага беларускамоўнага праекту" невыканальная. У выніку Лявон далучыўся да руху музычнага непадпарадкаваньня, якому колісь паклаў пачатак разам з N.R.M., і ягоная сёньняшняя каманда выправілася ў лясы, дзе ўжо заселі атрады Brutto i Dzieciuki.

"Чырвоны штраль" наскрозь прасякнуты тэмаю паўстаньня, змаганьня і супраціву, але дакладнае месца дзеі акрэсьліць немагчыма. Яно паўсюль – бой ідзе нават у начным клюбе, дзе ўмоўны паўстанец жадае распрыгоніцца ў танцы. Асаблівае замілаваньне выклікае песенька "Я страляў у міліцыянта" – вольнае пераасэнсаваньне "I Shot The Sheriff" Боба Марлі. Дзе б ні адбываліся падзеі – у даваеннай, ваеннай ці паваеннай Беларусі, Літве, Польшчы, на Кубе ці Ямайцы – ясна адно: умоўным ворагам – "чырвоным тхарам" – будзе дадзены адлуп. Галоўная перавага атраду Вольскага – зусім ня зброя, а іронія, дальнабачнасьць і, ясная справа, любоў да сваёй зямлі і адданасьць ідэалам.

У музычным пляне куламеса ў "Чырвоным штралі" надзвычайная. "Крамбамбуля" стылістычна разгайдалася з прыходам у гурт саксафаніста Паўла Аракеляна і ўнівэрсальнага басіста Алеся-Францішка Мышкевіча, якія на альбоме напісалі па песеньцы ды яшчэ выканалі некалькі вакальных партыяў. У выніку матэрыял атрымаўся яшчэ больш разнастайным, чым у пярэстым першым "Застольным альбоме" (2002) – тут ахоп ад блатняку і джазу да лацінаамэрыканскіх павеваў і рэгі з брутальнымі ноткамі ў груба перасьпяванай "Партызанскай". Пры гэтым усе 12 нумароў спаяныя між сабою настолькі, што вылучыць адназначна галоўную песьню не ўяўляецца магчымым – у кожнага яна, відаць, будзе свая ў залежнасьці ад ступені музычнай разбэшчанасьці і агульнай начытанасьці. Так ці інакш, рэбрэндынг гэта або разьвітальная акцыя – выйшла яно годна і прыгожа.

Паводле Budzma.org


Ягор Цывілька

адзнака: 9,00

Першапачаткова адзін з сайд-праектаў Лявона Вольскага, "Крамбамбуля" паступова перацягнула коўдру на сябе і апынулася ягонай адзінай і самай паспяховай камандай. І вось, чакана ці не, аб'яўлены развітальны альбом. Пры гэтым сам праект быццам не спыняе дзейнасць, але што чакаць далей, растлумачана даволі няўцямна.

Здаецца, у якасці апошняга альбома "Чырвоны штраль" пасуе ідэальна. Стылістычна плытка ахоплівае ўсе этапы гісторыі "Крамбамбулі", ад шансона да рэгі і ска-панка, але дзякуючы скразной тэматычнай еднасці матэрыял успрымаецца менавіта адзіным цэлым. Яркія, сакавітыя аранжыроўкі, дзе як ніколі раней удала выкарыстаная духавая секцыя, выдатны запіс – адчуваецца, што праца дэталева прадуманая і зробленая прафесіяналамі на ўсіх узроўнях. Адзіны трэк, што выбіваецца па гучанні з альбома – крыху хаатычна аранжыраваная "То ня дудка", дзе з'яўляюцца нехарактэрныя для "Крамбамбулі" джазавыя ноткі. У астатнім жа, што не песня, то куля, хіт, бляск, прыгажосць!

Тэма партызаншчыны на "Чырвоным штралі" раскрываецца без маралізатарства і гераізацыі барацьбы. Усё, як у жыцці, дзе вайна і смерць суіснуюць з каханнем, танцамі ды смехам. У выніку героі песень успрымаюцца выпуклымі, жывымі, нармальнымі людзьмі, а не шаблоннымі змагарамі з плакатаў і фільмаў. Выкарыстанне некалькіх вакалістаў зусім не сапсавала песні і выглядае цалкам апраўданым: усё ж гісторыя на альбоме распавядаецца калектыўная.

Па суб'ектыўным ўражанні, "Чырвоны штраль" можна смела называць найлепшым за ўсю гісторыю праекта "Крамбамбуля". Шкада, што ён апошні, але кропка атрымалася вельмі прыгожая!

Experty.by


Дзмітрый Падбярэзскі

адзнака: 8,00

Разьвітальны альбом банды вытрыманы ў тых традыцыях, зь якіх і пачыналася шэсьце каманды па эфірах, канцэртах ды сэрцах заўзятараў: у адным ложку апынуліся і рэчы на мяжы сьцёбу, і творы цалкам сур’ёзныя. Партызанская тэматыка заняла палічку, на якой ад пачатку знаходзіліся ёмістасьці з адпаведнымі для ўздыманьня настрою напоямі. Хоць і ў пушчы без якой "бакштанкі" выжыць, відаць, будзе няпроста...

"То ня дудка", наколькі мне зразумела, павінна была задаваць агульны настрой усёй праграме. Але, як падалося, скампанавана песьня была ня дужа ўклюдна: жаданьне ўставіць, так бы мовіць, аўтэнтычны фрагмент тэксту не атрымалася падтрымаць чыста музычнымі сродкамі: пераход ад запеву да прыпеву ўспрымаецца ну надта ж кульгава. Да таго ж, пэўная агульная дэкляматычнасьць твора такі даецца ў знакі. Наогул, у альбоме дастаткова шмат твораў, якія я асабіста ўспрыняў нейкімі накідамі, эскізамі, працамі, якім не стае скончанасьці (тая ж "Франя"). Цалкам магчыма, што гэта абумоўлена агульнай канцэпцыяй, калі (ўмоўна кажучы) аўтэнтыка не знаходзіць агульнай мовы з цяперашчынай і яе музычным вырашэньнем.

Да безумоўных плюсаў маю аднесьці тое, што аўтар музыкі (а гэта ж напэўна і ў асноўным Лявон Артуравіч) нават у творах сьцёбнай скіраванасьці ("Я страляў у міліцыянта") не перакрочвае межы. У гэтым выпадку ён годна балянсуе, робячы беспасрэдныя спасылкі на "I Shot The Sheriff". І гэтая апошняя песьня часта гучыць у беларускім FM. Адрозна ад песьні "Крамбамбулі". Не разумею, чаму...

У альбоме вакальныя партыі прапісалі ці ня ўсе ўдзельнікі каманды, што мне раптам нагадала досьвед Brutto. Праўду кажучы, тут вакальныя дасягненьні куды больш вартыя ўхвалы. Новая версія "Партызанскай", прызнацца, не зачапіла: абранае стылістычнае яе вырашэньне неяк прыгасіла агульную эмацыйную зараджанасьць песьні. А вось кропка ў альбоме пастаўлена ўпэўнена, акцэнтавана, бо калі "Свабоду не стрымаць", значыць, на наступныя канцэрты Вольскага з сябрамі, у якім бы выглядзе яны не прэзэнтаваліся, іх гарачым прыхільнікам давядзецца зноў ехаць куды за мяжу.

І вось гэта — поўны абсурд! Партызаны ўсё ж ваююць на ўласнай тэрыторыі. Зрэшты, чакаў нечага больш важкага. Добрай чаркі на пасашок :)

Experty.by


Аляксандр Чарнуха

адзнака: 8,00

"Крамбамбуля" из застольно-раздольной группы, через шутку-прибаутку пропагандирующую нечто белорусское и важное, в конце концов эволюционировала во что-то несколько более прямолинейное и куда более эстетское. Это уже не ансамбль песни и пляски, одинаково подходящий для студента-филолога и для мужичка с рыхлым животиком, нагло сующим в нагрудный карман "соточку" за Круга.

"Чырвоны штраль" лишен вот этой застольно-массовой эстетики, эстрадно-припевного флера и предназначен в первую очередь для слушателя интеллигентного, который услышит здесь и стилистический винегрет с удачной пропорцией ингредиентов, и диапазон гиперссылок от Billie Jean до странным образом затесавшейся в песню про литвинов Scotland The Brave.

"Крамбамбуля" к последнему (если верить Лявону Вольскому) альбому набрала, наверное, лучшую за время существования форму. И если Вольский затеял "партизанскую" шутку, то ему это прекрасно удалось. Если всерьез решил закрыть этим альбомом дискографию коллектива, то мы, конечно, будем об этом жалеть. "Чырвоны штраль" несмотря на отсутствие очевидных хитов, которыми раньше хвасталась "Крамбамбуля", пожалуй, самый крепкий альбом группы, ушедший в темный белорусский (или не белорусский) лес.

Experty.by


* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.


УВАГА!

Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.

Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.

8.27273
Ваша оценка: Пусто Средняя: 8.3 (11 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net