О проекте

"Крамбамбуля" рыхтуе "партызанскі" альбом

 

Гурт "Крамбамбуля" зараз актыўна працуе ў студыі над новай плыткай, якая будзе складацца з "партызанскіх" песень. Упершыню іх можна будзе пачуць разам з вядомымі хітамі 2 жніўня на фэсце Galapagai (Літва), на які беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

– Песні новай праграмы ўмоўна "партызанскія" – яны распавядаюсь пра змаганьне вольналюбных людзей з нейкім ворагам, – тлумачыць лідар гурта Лявон Вольскі. – Тут мы маем справу з "махровай антысавеччынай", бо вораг – гэта савецкая сыстэма, ці то, як кажуць некаторыя, "савецкая акупацыя", якая пачалася на нашых землях з 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Але пра гэтыя драматычныя падзеі "Крамбамбуля" сьпявае з уласцівымі ёй гумарам ды іроніяй.

Сам альбом мае выйсці бліжэй да канца году, таму усіх наведнікаў Galapagai чакае сапраўдны эксклюзіў. Акрамя "Крамбамбулі" ад Беларусі ў фестывалі, які адбудзецца 1-2 жніўня, бярэ ўдзел гурт "Без билета". Сярод замежных хэдлайнераў The Baseballs (Германія), Supersci (Швецыя), Mr. Woodnote (Вялікабрытанія). Агулам на 4 сцэнах выступіць больш за 40 артыстаў. Арганізатары таксама абязцаюць шмат гульняў і забаў.

Фэст адбываецца на востраве пасярод возера ў гарадку Зарасай у 131 кіламетры ад Вільнюса, 70 км ад Браслава (праз Даўгаўпілс). Даехаць туды можна на адмыслова арганізаваным бас-туры, а таксама на асабістым аўто альбо на цягніку з Вільні (да станцыі Турмантас, далей маршрутка).

Квіткі на гэты фэст забяспечаны бясплатнымі візамі з тэрмінам знаходжання з 1 да 3 жніўня ўключна. Падача дакументаў традыцыйна спрошчаная – даведкі з месцы працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрэбныя. Падрабязная інфармацыя – www.shabli.by.

Тэкст: прэс-рэліз
Фота: Аляксандр Ждановіч


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net