У інтэрнэце адбылася прэм'ера альбома "Pierajnačyć" гурта Recha. Гэта першы студыйны альбом калектыва, у яго ўвайшлі песні, напісаныя ў 2010-2014 гг. Кружэлка змяшчае 13 эстрадных твораў выкананых у рок ды шансон стылістыцы.
"Агульны настрой альбома лірыка-карчомны. Альбом "Pierajnačyć" падводзіць рысу пад маладосцю Recha, шчырыя ды іранічныя, журботныя і вясёлыя песні ствараюць летапіс дзесяцігадовага жыцця музыкаў і слухачоў", – адзначаюць музыкі ў прэс-рэлізе.
Да класічнага складу Recha (Андрусь Такінданг – домра, голас; Яўген Шурмей – гітара; Віктар Паўлючэня – акардыён; Кастусь Лісецкі – бас-гітара; Леанід Паўлёнак – барабаны) у некаторых кампазіцыях далучыліся сьпявачкі: Паліна Паланейчык ды Марына Вярэніч, а таксама саксафаніст Аляксандар Арашкоў. Дызайн вокладкі – Андрусь Такінданг, Кастусь Лісецкі, фота на вокладцы Юлі Сакалоўскай.
Дыск можна набыць у галерэі "Ў", хутка з'явіцца на Imbryk.by і Prastora.by, а таксама ў лічбавай версіі на iTunes, Google Play ды іншых музычных платформах.
Тэкст: прэс-рэліз
Комментарии
Душевный альбом получился
Душевный альбом получился
Дзякуй!
Дзякуй!