Сольный альбом лидера N.R.M. Лявона Вольского на стихи белорусских поэтов, записанный с новым составом музыкантов.
инфо
Музыка: Лявон Вольскі (акрамя 7 - Аляксандар Памідораў, Лявон Вольскі)
Вершы: Янка Купала (1), Пятрусь Броўка (2), Адам Міцкевіч (3), Максім Танк (4), Максім Багдановіч (5), Аркадзь Куляшоў (6), Францішак Багушэвіч (7), Ларыса Геніюш (8), Пімен Панчанка (9), Якуб Колас (10), Рыгор Барадулін (11), Ян Чачот (12).
Бэнд: Лявон Вольскі, Альгерд Гарус, Алесь-Францішак Мышкевіч, Сяржук Штэндэр, Паўлюк Рысь, Андрэй Баброўка, Ганна Вольская
Запісвалі альбом:
Лявон Вольскі - сьпевы, гітара, клявішы
Паўлюк Рысь - гітара, мандаліна, клявішы
Алесь-Францішак Мышкевіч - бас-гітара
Аляксандар Старажук - бубны, пэркусія
Аляксандар Памідораў - сьпевы (7)
Аляксандар Хаўкін - скрыпка (7)
Ганна Вольская - дадатковыя сьпевы (6)
Саунд-прадусаваньне: Андрэй Баброўка, Паўлюк Рысь, Лявон Вольскі
Аранжаваньні: Лявон Вольскі, Паўлюк Рысь
Запіс: Андрэй Баброўка, Паўлюк Рысь
Зьвядзеньне й майстраваньне: Андрэй Баброўка, студыя "Селах" Менск, Беларусь (верасень 2009 - сакавік 2010)
где взять
В магазинах "Мистерия звука".
мнения экспертов
Дмитрий Безкоровайный
оценка: 7,00
Лявон Вольский решил составить компанию Дмитрию Войтюшкевичу в деле приучения масс к хорошей белорусской поэзии. Занятие достойное. И если смотреть попесенно, то диск получился сильный. Более того – как минимум одна песня из него (заглавная, на стихи Бородулина) легко может войти в сборник лучшего за все тридцать лет музыкальной карьеры Лявона. Помимо нее можно отметить отличное мелодичное ретро ("Пахне чабор", "Сон"), красивую ретро-рок-балладу "Мала сказаць ненавіджу" и интересные эксперименты с современными звучаниями: трип-хоп "Парушыўшы законы прыцягнення, рэп "Немец" и эстетский электро-рок "Машыны".
Но, несмотря на весь этот положительный багаж, альбом слушается от начала до конца с ощутимым усилием – он распадается на направления и эпизоды. Что еще хуже – иногда они слишком узнаваемы. Скажем, "Скандынаўcкая песня" – это вылитый "Марскі чалавек" из репертуара "Крамбамбули". В свою очередь "Гэй, наперад", "Вецер тваёй радзімы", "Турма" будто взяты из репертуара N.R.M.. Они были бы к месту в творчестве главного белорусского рок-квартета (или в целиком выполненном в подобном ключе альбоме), но тут они в меньшинстве и, главное, в полном противоречии со всем остальным.
В результате диску, к большому сожалению, не хватает единой атмосферы и осязаемой музыкальной концепции – именно это не дает полностью раскрыться его лучшим моментам. Но мне кажется, что даже несмотря на это поклонники Вольского вряд ли будут разочарованы.
Experty.by
Сергей Будкин
оценка: 7,00
Вольскі ўзяўся за чужое. Ці то з прычыны, што не выходзіць свайго, ці тое таму што сапраўды адчуў пакліканьне надаць актуальнасьці вершам з спарахнелых томікаў беларускай літаратурнай клясыкі. Задума з аднаго боку досыць простая – шмат хто падкладаў акорды пад "Пахне чабор" у школьныя часы, каб лягчэй на памяць вучылася. Зь іншага – трэба так абыграць клясычныя словы, каб сьмеху і сораму ня выйшла.
Некаторыя трэкі зь "Белай яблыні" ("Гэй, наперад", "Вецер Радзімы", "У турме") слухаюцца так, нібы запісаныя для новага посткрызыснага альбому N.R.M. Прынамсі, у рэпэртуар гэтага (паў)мёртвага гурта яны маглі бы спакойна ўвайсьці. Як зрэшты і другая частка песень – у канцэртны трэк-ліст "Крамбамбулі". "Скандынаўская песьня" нібы нават адмыслова выдаецца за прыпадабненьне да "Марскога чалавека". "Крамбамбульны" цень прабягае нават у творы, напісаным на словы Адама Міцкевіча, на словах: "Ты пры апошняй стрэчы ў ГАІ… апошнім пацалункам упаі". Толькі за некаторымі песьнямі адчуваецца Сапраўдны Сур’ёзны Сольны Вольскі. Самы яскравы прыклад, канечне, цудоўная загалоўная песенька. У цэлым жа альбом выйшаў надта сумбурным: ідэя нібы чытэльная, але цэласнага ўражаньня не складаецца.
"Тузін гітоў"
Олег Климов
оценка: 6,00
Кто считал количество альбомов, выпущенных Дмитрием Войтюшкевичем, тот больше не смеется: лидер N.R.M. и "Крамбамбуля", оставив жалко существовать их на произвол судьбы, фигачит аудиопроект за аудиопроектом, покушаясь на святое – на первое место Войтюшкевича по общему количеству выпущенных пластинок в Беларуси. На этот раз маэстро рока и дурно пахнущих стеба и ретро взял себе в напарники классиков белорусской поэзии – Купалу, Бровку, Мицкевича, Танка, Богдановича, Кулешова и т.д.
На деньги, ушедшие на оформление этой пластинки (коробка, буклет и пр.), весь белорусский рок мог бы год безбедно существовать.
"Гэй, наперад!", "Вецер радзiмы", "У турме" – ой, как мы отвыкли от Вольского-рокера! И нечего привыкать: почти все остальное на диске – мэйнстрим, мэйнстримчик, просто чик какой-то и прочее, трудно поддающееся музыкальной классификации.
"Сон", "Niemiec" (плюс Помидоров), "Машыны". Уффффффффф… Не все ж мне ему колы ставить. Пусть сразу будет 6.
Experty.by
Дмитрий Подберезский
оценка: 5,00
Слухаючы гэты альбом, міжволі згадаў савецкія часы і праграму "Кинопанорама" на адзіным тады тэлеканале. Яе вядучы Аляксей Каплер даволі часта распавядаў пра новыя фільмы выдатных заходніх рэжысэраў, але свой расповед амаль заўсёды завяршаў фразай "Очередная неудача великого мастера".
Пры ўсёй шчырай павазе да творчага патэнцыялу Лявона Вольскага мушу сказаць, што гэта – найбольш невыразная, бляклая ягоная работа як кампазытара і выканаўцы. Такое ўражаньне, што стваралася яна дзякуючы выключна эмоцыям, а не добра прадуманаму, найперш – кампазытарскаму, пляну. І што мы маем? Збольшага – ілюстраваньне паэтычных тэкстаў, пры гэтым – на ўзроўні эскізаў. Збольшага – вельмі простае, калі не прымітыўнае музычнае іх вырашэньне, якое занадта часта не супадае па атмасфэры з паэтыкай абраных тэкстаў. Прыклады? Калі ласка: "Гэй, наперад!" (куплет ці прыпеўка?), "Вецер радзімы" (нейкі раньні N.R.M.), "Парушыўшы законы прыцягненьня..." (такое музычнае вырашэньне напрошваецца само сабой), "Машыны" (сэнс вершу яшчэ можна зразумець, хоць – не шэдэўр, але ў чым сэнс песьні?), "Мала сказаць: ненавіджу..." (забудзецца гэтак жа хутка, як і ўрокі белліту), "Пахне чабор" (з такой музыкай верш можна было б і не кранаць), "У турме" (ужо было: rex, pex, fex). Шчыра кажучы, гэты пост-мадэрнізм ужо намуляў вушы. Тое, што было ў праграме "Я нарадзіўся тут" адкрыцьцём, тут успрымаецца як непаразуменьне. Прабачце, Лявон Артуравіч! Але хіба "У турме" – гэта песьня? Вельмі сумняваюся... Песьня – гэта "Абсэнт", "Капітан", "Без цябе". Пастаўце іх побач – і пра што тады спрачацца? У альбоме маюцца дзьве стылізацыі: "Скандынаўская песьня" і "Заснаваньне Вільні". Калі другая зноў жа на песьню ледзьве цягне (аддайце "Старому Ольсе" – прагучыць!), дык першая ўвасоблена дастаткова ўдала. Хоць нейкая стылістыка ў ёй прысутнічае.
Безумоўна ўдалы твор – "Белая яблыня грому". Той амаль адзінкавы выпадак, калі верш атрымаў годнае музычнае вырашэньне. Другі сюрпрыз – "Немец". Гульня на кантрасьце прыносіць эфект. Думаецца, што ва ўсёй гісторыі рэпу ніхто да такой ідэі не дайшоў. Але, зь іншага боку, – прадукт, так бы мовіць, унутранага спажываньня. Ну, можна ў Вільні выканаць. У Варшаве на "Салідарных" ужо – цяжэй: Памідораў наўрад ці паедзе. Сам жа я на "Тузіне" рэгулярна за "Немца" галасую...
Адно не зразумеў: у Міцкевіча – суровы, у Багдановіча – суворы. Дзе праўда, брат?
Тым ня менш гэтае выключнае па якасьці афармленьня выданьне пакідаю ў сябе. Бо што б там іншыя не казалі – гісторыя. Спадзяюся, будзе не адна нагода згадаць...
Experty.by
ВНИМАНИЕ!
Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда "Experty.by" по итогам 2010 года.
Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.
список проголосовавших по оценкам:
Комментарии
Довольно "ничего"
Довольно "ничего" звучит. Есть правда на мой взгляд несоответствия в первых вещах, но после четвертой песни мне практически все понравилось. "Гэй наперад!" меня слегка разочаровал "мроевскими" делами. "Пахне чабор" а-ля ранний Северин Краевский, - довольно приятно звучит( но мне в стихах видится пьянящая психоделия, а не лиричный "польский" бит). Сон - это реальный серф, но не совсем вяжется с текстурой. В "Вецер Радзiмы" с первого такта -"крамовскиий саунд" и мерещится баритон Игоря... "Скандинавская..." хороша без вопросов! "Прыцягненьне" -дает ощущение пульса. "Niemec" - бодро и органично. С "машынамi" можно спорить, но в общем нормально. И дальше тоже все неплохо. Много было всякого предваряющего шума, но оказалось недурственно на мой взгляд.
здорово?
нет, как сказал бы покойный Крокодил Гена Старухе Шапокляк, НЕ здорово. и даже очень... глупо?
Ацэнкі большасьці з экспэртаў
Ацэнкі большасьці з экспэртаў выглядаюць як пастаўленыя па прынцыпе «чакалі большага — таму паставім меней». Дзіўны падыход /-)
неплохо, но сыроватисто. бит
неплохо, но сыроватисто.
бит в "машынах" - убил напрочь.
отмечу только "у турме".
Да апошняга адкладаў
Да апошняга адкладаў праслугоўванне гэтага альбому, бо не чакаў ад яго нічога добрага. А апынулася ўсё яшчэ нават горш. Адзінае што спадабалася на альбоме - заглаўная песня. Яшчэ неблагія стылізацыі "Заснаванне Вільні" ды "Скандынаўская песня". Усё астатняе альбо хранічнае ВІА, альбо нейкая тэрмальная незразумелая фігня накшталт Немца ды "У турме".
Заняўся бы лепш Лявон Артуравіч прадусаваннем што лі...
Гэтая эклектыка Лявона
Гэтая эклектыка Лявона Артуравіча да дабра не давядзе…
Калі пачынаеш праслухоўваць дыск, то спатыкаешся то аб самапаўторы («Гэй, наперад!», «Вецер Радзімы»), то аб махровую дунаеўшчыну («Пахне чабор»), то аб незразумелы авангард («Парушыўшы законы прыцягненьня…») і хард («У турме»). Абстрагавацца пры ацэнцы альбома ад асобы Лявона нельга. Магчыма, калі гэты альбом запісаў нейкі менш выбітны беларускі музыкант, альбом бы ўспрымаўся інакш. Але ведаючы ўсю магутнасьць музычнай думкі Вольскага, становіцца неяк крыўдна за гэты альбом…
Праўда, загалоўная кампазыцыя даруе шмат няўдалага адсюль.