О проекте

М.Колесникова: J:морс "Воздух"

 

Пазаштатны эксперт Маша Калеснікава пра новы альбом "J:морс": "На новым альбоме Уладзімір Пугач па-ранейшаму дае майстар-класы па тым, як звычайную і сумную электрычнасць і шэры асфальт пераўтварыць у песню, дае волю адрыву ў "Джульеце" і "Шмелях" і пагружаецца ў свой звыклы, некалькі сумны і задуменны свет".

"J:морс" выдалі новы дыск і назвалі яго абсалютна ў сваім стылі – "Паветра". Гэтым паветрам, да таго ж, як апынулася, гімалайскім, насычаўся падчас некалькіх адпачынкаў лідар гурта Уладзімір Пугач, ствараючы новы альбом, які, дарэчы, прыхільнікі чакалі доўгія пяць гадоў. Сам Уладзімір прызнаецца, што за гэты час ён пераасэнсаваў тое, што адбываецца навокал, гэты працэс яму ледзь не вынес мозг і давялося нават "цалкам сябе разабраць і сабраць наноў".

Першая песня "Джульета" радасна бадзёрыць, і тут я ўсё ж выслухала мандаліну і знайшла доказы "разборкі і зборкі" Пугача. Слухаючы трэк, чамусьці захацелася патрапіць на футбольны матч БАТЭ-Барселона і проста захлынуцца ў фанацкім шаленстве (нечастае жаданне пры праслухоўванні "J:морс", бегаць па калюжам і проста бадзяцца па вуліцах без мэты. "Джульета" – несумненна, новы хіт "J:морс", прыйшла на месца "віславухай прынцэсы". Яна сучасная, дзёрзкая, і "на мяжы стрэсу" яна замест сядзення "в своём окошке" прагульваецца па горадзе з пісталетам.

Пасля такой аптымістычнай, як подых паўднёвага ветру, "Джульеты", пачынаецца серыя вельмі "джэйморсаўскіх" песень. Яны гучаць у плюс-мінус разважлівым тэмпе, з прыгожымі паэтычнымі абаротамі кшталту "с неба посыплется пудра – утро за утром", з дакладна праспяваным двухгалоссем. Але многія з іх, як "Край", "Солярис" ці "Воздух", "Асфальт" ды "Это не мой дождь" маглі б цудоўна ўпісацца ў папярэднія дыскі "Электричество", "Аквамарин" і т.д. Такія песні "J:морс" вечныя, як неба і пясок, прыгожыя, як восень у Беларусі, але прэсныя, як вада ў Свіцязі і падобныя адна да адной.

Лірычную і такую па-беларуску засяроджаную карцінку цэнтральнай часткі альбома парушае дзявяты трэк "Шмели", які па настроі перадае прывітанне "Джульеце", напамінае пра перазагрузку Пугача і спевака Вячаслава Малежыка, пра якога ўсе даўно забылі. Гэта такая рамантычная і мілая песня з занадта простымі словамі "Ты только иногда думай обо мне". І ўвогуле такія песні страшна пасуюць Пугачу, і шкада, што яны, хутчэй, выключэнне ў яго творчасці.

У "Паветры" Уладзімір Пугач захоўвае свой фірмовы почырк, хіба што ў аранжыроўкі дадае модныя цяпер электронныя гукі, хітрыя хады клавішаў і крыху "экзотыкі" за кошт дуды ў арыгінальнай версіі "Грэнландыі" і дудука ў акустычнай версіі той жа песні. Асвяжаюць музыку "Морсаў" і вельмі ўдалыя падпеўкі: "Джульеце" яны прыдаюць упэўненасці, а "Шмелям" вясёлага свавольства (хоць пачынаецца ўсё ў духу крамаўскай "Слуцкай брамы").

На новым альбоме Уладзімір Пугач па-ранейшаму дае майстар-класы па тым, як звычайную і сумную электрычнасць і шэры асфальт пераўтварыць у песню, дае волю адрыву ў "Джульеце" і "Шмелях" і пагружаецца ў свой звыклы, некалькі сумны і задуменны свет, дзе па-ранейшаму "горит воздух прямо над нами", "падают звёзды сквозь потолок" і "не нужно больше греться, прикуривать от сердца по часам". Гэта, магчыма, нейкі цудоўны свет. Але не ўсім будзе ў ім камфортна.

Адзнака: 8 з 10

Паслухаць альбом і прачытаць рэцэнзіі штатных экспертаў можна тут.

Пра аўтара:

Журналістка, спявачка. Нарадзілася ў 1979 годзе ў Брэсцкай вобласті. Скончыла Брэсцкі музычны каледж па спецыяльнасці музыказнаўства і факультэт культуралогіі БДУКіМ. З 2004 па 2008 год з'яўлялася музычным рэдактарам, аўтарам і вядучай музычнай праграмы "КаляРока" на "Аўтарадыё". на гэты момант – журналіст "Еўрарадыё". Удзельніца гуртоў "Яр" і Hoha Band, выступае пад псеўданімам Маша Яр.

поп-рок, рок

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net