Внештатный эксперт Маша Колесникова о новом альбоме Vuraj: "З аднаго боку, падаецца ўдалым зборам сродкаў музычнай выразнасці, якія выкарыстоўвалі і выкарыстоўваюць мэтры беларускага сучаснага этна. З іншага боку, "Раёк" – прадуманая да дробязяў праца, зробленая з відавочным разуменнем фолку і таго, як можна яго падаваць сёння".
Гурт Vuraj і Сяргея Долгушава мы ўпершыню пачулі на "Басовішчы-2011". Перад намі паўстала некалькі незразумелая фармацыя, якая грала нешта ў духу гурта "наГуаль". Праўда, спявалася там на зразумелым варыянце беларускай мовы ды палескім дыялекце пастаўленым акадэмічным тэнарам.
У той час Vuraj быў фолкавым адгалінаваннем сур'ёзнай каманды Fratrez. Пазней музыкі больш грунтоўна падышлі да нашай песеннай спадчыны. Цяпер Vuraj заўсёды на слыху: пераўтварыўся ў музычна-вандроўны аркестрык і ладзіць спектаклі ды канцэрты для дзетак і дарослых. А Сяргей Долгушаў – заўважная фігура ў беларускай музыцы. Ён удзельнічае ў абсалютна розных праектах: этнічных і акадэмічных. Нават паспеў пабываць вакалістам гурта Re1ikt, калі Уладзімір Казлоў на час сыходзіў з калектыву.
Альбом "Раёк" запісаны на брэсцкай студыі "Vozdooh" яшчэ 2 гады таму. Наступны пасля запісу год музыкі выпраўлялі памылкі, бо хацелі, каб тэхнічна і ў мастацкім плане да пласцінкі немагчыма было прычапіцца. Пасля яшчэ год шукалі выдаўца. Знайшлі лэйбл "Наш фармат" у Кіеве, а грошы на выданне далі сябры з Прагі.
Усе 10 песень "Райка" выдадзеныя ўпершыню, хоць некаторыя з іх добра вядомыя па канцэртах каманды. Музыкі падкрэсліваюць, што для іх народныя песні – гэта зерне, з якога вырастае аўтаномны твор. Гурт можа не выкарыстоўваць бабуліну песню цалкам – для стварэння кампазіцыі камандзе дастаткова проста мелодыі ці радка з песні. Да таго ж, запэўніваюць музыкі, яны не ставяць перад сабой мэты асучасніць архаіку – яны проста эксперыментуюць з фальклорам, спалучаючы яго з усім, што цяпер у трэндзе.
Большасць песень дыска – глыбінныя і атмасферныя, летнія і жніўныя. Створаныя сапраўдным аркестрыкам, яны дазваляюць слухачу настроіцца на пэўны лад, пагрузіцца ў той ці іншы вобраз. Аранжыроўка "Купальскай", якая нібыта раскручваецца, распускаецца як ранішняе сонца, сама сімвалізуе купальскае кола.
Прэлюдыі песень "Траўка з палыночкам", "Поле чыстае", "Даліна" будуюцца на прыёмах, якія выкарыстоўвае ў сваіх творах "Троіца". Напрыклад, характэрная акустычная гітара ў спалучэнні з акарынай у прэлюдыі "Даліны" гучыць як прывітанне ад этна-трыа. Праўда, тут жа прывет ад Івана Іванавіча і кампаніі выліваецца ў фірмовы вурайскі аскетычна-рамантычны пасыл, а потым напорысты і надрыўны фолк-рок, які ў сваю чаргу пераходзіць у медытатыўную замову-мантру. І так у "Вурая" часта, гуляюць музыкі з формай.
Увогуле, альбом "Вурая", з аднаго боку, падаецца ўдалым зборам сродкаў музычнай выразнасці, якія выкарыстоўвалі і выкарыстоўваюць мэтры беларускага сучаснага этна. З іншага боку, "Раёк" – прадуманая да дробязяў праца, зробленая з відавочным разуменнем фолку і таго, як можна яго падаваць сёння. Да таго ж, падкупляе ў пласцінцы рэпертуар: гурт змог абысціся без паўтораў знакамітых народных хітоў кшталту "Рэчанькі" ды "Я скакала", а паказаў цікавыя творы, якія могуць у будучыні стаць новымі беларускімі фолк-хітамі.
Оценка: 7 из 10
Послушать альбом и прочитать рецензии "штатных" экспертов вы можете здесь.
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.
Комментарии
Наш мир абсурден... Vuraj
Наш мир абсурден... Vuraj записали стандартный альбом фолка и фолк-рока, грубо говоря, по всем канонам. И Avias сделали по сути то же самое, только в области альтернативного рока и гранжа.
Vuraj - 8,25
Avias - 6,5
а то!
абсурден, ясен пень!
но "стандартный" фолк всегда будет смотреться выигрышнее.
сам материал выигрышный и, что уж там, более подлинный по своей сути. фолк он и в Африке фолк.
to gene_d
Убедили :)