О проекте

"Нагуаль" выдаў першы за восем год альбом (+слухаць/+спампаваць)

 

Гурт "Нагуаль" на сайце інтэрнэт-лэйбла "Пяршак" прадставіў новы альбом "Землемер и Чипполино". Гэта калекцыя дзвіжовых шансон-балад і этнічнае сайка-ска, упершыню для "Нагуаль" спетае на зразумелых мовах.

"Землемер и Чипполино" – гэта першая за восем год поўнафарматная плытка. Папярэдні поўнафарматны рэліз – "Полесская хроника" – выходзіў у 2009 годзе. Па словах музыкаў, увесь гэты час яны шукалі сваё гучанне, вагаліся ад акустычнага фолк-мадэрну да гаражнага псіхадэлу. У выніку было вырашана зафіксаваць творчыя эксперыменты ў студыйным варыянце і падзяліць іх на тры альбомы. "Землемер и Чипполино" – першая частка гэтай трылогіі.

"У кожным з нас жыве homo vagus – чалавек, які блукае і мерае крокамі зямлю. А калі ён не можа накіраваць назапашаныя падчас блуканняў веды ў слушны бок, яму на дапамогу прыходзіць мяцежны дух Чыпаліна…" – дадаюць да альбома ўдзельнікі гурта.

У запісе альбома прымалі ўдзел: Леанід Паўлёнак (голас, гітары, укулеле, бубны, шматлікая перкусія), Віктар Паўлючэня (акардэон, голас, электроніка), Канстанцін Калеснікаў (бас-гітара, голас), Ягор Квартальны (голас, укулеле), Мікіта Мяцельскі (саксафон, голас), Андрэй Гарохаў (бубны), Наталля Мазепіна (скрыпка), Юрый Навуменка (кантрабас), Андрэй Чарнавокі (бубны), Сяргей Сальнік (цымбалы), Кацярына Юхнова (цымбалы), Пафнуцій (валторна), Радаслаў Сасноўцаў (труба), Ганна Шапашнікава (голас), Міхаіл Есьман (металафон, клавесін), Ева Паўлёнак (голас).

Спампаваць альбом на сайце интэрнэт-лэйбла "Пяршак".

Тэкст: Experty.by па матэрыялах прэс-реліза

Нагуаль

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net