О проекте

Неформат: Leon Gurvitch "Remember Me" (+аудио)

 

Дмитрий Подберезский взялся реанимировать рубрику об интересных белорусских альбомах, которые не вписываются в основные стилистические рамки нашего проекта. Сегодня рассказ о выпущенном в Германии новом диске пианиста Леона Гурвича.

инфо

Леон Гурвич – фортепиано, мелодика, композитор

запись – Wolfgang Hoff, Nikolaus Loewe, Ulrich Hieber в Haus des Rundfunks (Берлин)
мастеринг – Monika Steffens
саундпродюсирование – Ulli Blobel & Leon Gurvich

лейбл – Morgenland, Германия
релиз – март 2014

где взять

Купить CD – через официальный сайт www.leon-gurvitch.com




Гэты альбом – прынамсі чацьвёрты ў дыскаграфіі выпускніка Беларускай акадэміі музыкі 2002 году па клясе фартэпіяна Леана Гурвіча. У 2000-м ён пачаў актыўна займацца джазам у рамках уласнага Leon Gurvitch Jazz-Project, у наступным годзе зьехаў у Гамбург, дзе працягваў адукацыю ў Вышэйшай школе музыкі і тэатру, у 2002-2003 быў стыпендыятам фондаў Johaness-Brahms Stiftung і Otto-Stiterau-Stiftung, браў удзел у майстар-клясах для дырыжораў з Камэрным філярманічным аркестрам Бэрліну. Ад 2003 па 2008 год Леан быў музычным кіраўніком і дырыжорам хору пры царкве Св. Олафа ў Гамбургу, практычна ў гэтыя ж гады кіраваў і дырыжаваў біг-бэндам The Openers у Гамбургу. У 2007-2008 гадах быў дацэнтам школы мастацтваў Stage School Hamburg. Працаваў мастацкім кіраўніком і дырыжорам аркестру Гамбургскай кансэрваторыі (2007-2009), ад 2010 году – мастацкі кіраўнік і дырыжор Ernest-Bloch-Orchester, адначасова – музычны кіраўнік мастацкага аб’яднаньня Kunsthaus Finkels – Jidischer Kulturverein e.V. у Гамбургу. Праз усе гэтыя гады Леан не пакідаў заняткаў джазам, запісваўся і выступаў з У. Чакасіным, Ф. Лонданам, П. Броўдзі, Н. Сіміёнам. Яшчэ жывучы ў Менску, ён выступіў як кампазытар музыкі да фільму "Death Game" рэжысэра М. Голана, між іншага – ляўрэата прэміі Оскар.

Пры гэтым альбом "Remember Me" – першы, калі не памыляюся, у ягонай дыскаграфіі, які быў запісаны выключна сола. Тут Леан іграе на раялі і мэлёдыцы, выступаючы як аўтар музыкі, а таксама як аранжавальнік п’есы "Gnossienne №1" Эрыка Саці і "Prelude" Фрэдэрыка Шапэна. У першай з вышэйназваных п’ес вядучую ролю выконвае менавіта мэлёдыка, прэлюдыя Шапэна, зразумела, выконваецца на раялі. Рэшта ж зьмешчаных у альбоме твораў – гэта аўтарскія кампазыцыі Гурвіча, прычым дзьве зь іх, нумарныя імправізацыі, як можна здагавацца, былі запісаныя спантанна.

Пачынаецца ж альбом з п’есы пад назваю "Mein Leben". Я асабіста ўспраняў яе ў якасьці пэўнай лейт-тэмы ўсяго альбому. У аснове п’есы ляжыць няхітрая мэлёдыйка, нешта накшталт дзіцячага найгрышу, які ў нечым падобны на славуты сабачы вальсік. Пры гэтым кампазыцыя задае агульны настрой усяму альбому, які з музычнага боку разнастайны і рознахарактарны.

Вельмі прыгожая, выразная баляднага характару загалоўная тэма, у той час як зьмест п’есы "Megapolis" цалкам адпавядае назьве твору: рэзкая, ірваная фактура пакладзена ў аснову гэтага твору. Ці, скажам, "Russian Suite" – п’еса, у аснове якой нейкая вельмі знаёмая папеўка. Узьнікла нават адчуваньне, што нешта такое надзвычай падобнае я раней неяк, і не аднойчы, чуў.

Зноў жа мэлёдыка вядзе рэй у маштабнай, поўнай паветра п’есе "Legend", якая зьвязана з асобаю Комітаса. Вельмі слушны і дакладны выбар гэтага менавіта інструмэнта, які ўдала перадае зьмест твора дзякуючы высокаму, чыстаму голасу. І побач быццам на кантрасьце, – нэрвовая "Improvisation №2" зь яе нізкімі, насычанымі, ледзь не галасьлівымі нотамі. Ствараецца ўражаньне, быццам гэта гаворыць самое нутро раяля, які выкарыстоўваецца яшчэ крыху і як (здалося?) інструмэнт ударны.

З усяго матэрыялу альбома вылучаецца п’еса "My Hope". Цікавая яна тым, што заснавана на мэлёдыі "Hatikva" – афіцыйным гімне Ізраіля. Мэлёдыя сама па сабе прыгожая, але гэтую прыгажосьць яна зьберагла і ў імправізацыі Леана.

У цэлым жа слухаў я гэты альбом з безумоўнай цікавасьцю. Ды хоць бы з той прычыны, што ён наогул, калі не памыляюся, – першы сольны альбом джазавага піяніста, які паходзіць зь Беларусі. Быў гітарны сольнік заўчасна памерлага Ігара Дадзіёмава, аднак вось ніхто з піяністаў, апрача хіба што Максіма Пугачова, на сольныя праграмы выходзіць не адважваўся. Хоць той жа Пугачоў падчас запісу альбома зьвяртаўся да іншых музыкаў. Па-другое, альбом Леана Гурвіча – гэта праграма музыкі, якому сапраўды ёсьць што сказаць слухачам. Альбом, канешне ж, не прэтэндуе на нейкія знаходкі і навацыі, але ён, тым ня менш, годна знаёміць зь ягоным аўтарам – музыкам прафэсійным і безумоўна адораным.

Оценка: 8 из 10

Об авторе:

Родился 20 августа 1952 года в Минске. В 1974 окончил белорусское отделение филфака БГУ. Печатался в бюллетене "Рабочая смена" (позже – журнал "Парус"), газетах "Знамя Юности", "Лiтаратура i мастацтва", "Имя", "Белорусская деловая газета", "Музыкальная газета", "Наша Нiва", журналах "Клуб и художественная самодеятельность" (Россия), "Маладосць", "Бездельник", "Крынiца", "Jazz квадрат", "Melodie" (ЧССР), "Jazz Forum" (Польша), музыкальном портале "Тузiн гiтоў". Автор и ведущий ряда программ на телевидении ("Тэледыскатэка", "Сустрэнемся пасля 11-цi" в 70-80-х годах, БТ) и радио ("Музыка тоўстых" на радио "Беларуская маладзёжная" и радио "101,2" в 90-х, "Мэлёдыя дня" и "Па-за тактам" на радио "Свобода" в 2000-х). Один из авторов "Толкового словаря терминов популярной музыки" (1994, 1999), автор идеи и составитель книги "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі" (2008). Сооснователь портала Experty.by (2008).

Experty.by

Gurvitch Leon

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

to admin

+1
0
-1

не включается плейер - треки не проигрываются.
проверил на других релизах - там всё играет....
:(

 

gene_d

+1
0
-1

gene_d, исправлено. Была небольшая техническая ошибка. Спасибо за внимательность!

 

серьезная, глубокая работа

+1
+1
-1

серьезная, глубокая работа.
если бы Лёня Гурвич, каким я его помню, не уехал в Европу и не занялся там на должном уровне образованием и творчеством, думаю, такой музыки здесь мы бы от него не услышали. ранние его композиторские и аранжировочные опыты (еще тогда достаточно любопытные) и эта работа - ну просто небо и земля.
ни один альбом белорусского джаза невозможно поставить рядом.
впрочем, даже по одной биографии музыканта - самой по себе - все видно наглядно.
рад за Гурвича.
но, конечно, это никакая не "белорусская музыка" и не "белорусский альбом"...

 

Меркаваньне аўтара

+1
0
-1

Толькі што паразмаляў з Гурвічам, дык ён кажа, што альбом безумоўна можна лічыць беларускім. Тым больш, яго самога ў Эўропе часта прадстаўляюць менавіта як беларускага музыку.

 

Віктар

+1
0
-1

Віктар, ну каб мы яго сапраўды лічылі "небеларускім", дык і артыкула не было б тут )

 

а да вас і няма пытаньняў :)

+1
0
-1

Я папросту пракамэнтаваў тэзу "это никакая не "белорусская музыка" и не "белорусский альбом".

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net