О проекте

Neuro Dubel выклалі ў інтэрнэт песню "На Марс!" (+слухаць)

 

Neuro Dubel выклалі ў сацсеткі загалоўны трэк з новага альбома "На Марс!", які будзе прэзентаваны 10 красавіка ў мінскім клубе Re:Public. Песню суправаджае адмысловае лірык-відэа.

Вось што распавядае пра песню Аляксандр Кулінковіч:

""На Марс!" – пафасная песня, у якой мы выкарыстоўваем слова, якога ні існуе не ў беларускай, ні ў рускай мовах. Але нам усім вельмі падабаецца гэтае слова: "рушымся" – нешта сярэдняе паміж "рушым", "двигаемся" і "разрушаем". Мы параіліся з беларускамоўнымі таварышамі, а яны сказалі, што гэта выдатнае слова, няма чаго на некага азірацца".

Увогуле, сама назва кружэлкі не мае ніякага дачынення да канцэпцыі альбома, смяецца Кулінковіч. Дыск складуць 12 песень.

"Проста ў гэтым годзе пачынаюць набіраць добраахвотнікаў на Марс, менавіта ў 2015-м. І адсюль была назва. Яна проста спантанна выйшла. Мы стаялі на курылцы з басістам, і ён кажа: "Саша, трэба што-небудзь пра Марс напісаць", а я адказваю "Напішам! Так і зробім". У выніку, мы запісалі загалоўную песню, і яна нам вельмі спадабалася, таму мы вырашылі, што ўвесь альбом будзе "На Марс!".

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net