О проекте

Новы альбом Akute будзе звацца "Reaĺnaść i sny" (+відэа)

 

Канцэрт з нагоды выхаду новага альбома адбудзецца 11 красавіка ў менскім Re:Public. Як спадзяюцца музыкі, сам рэліз "Reaĺnaść i sny" пабачыць сьвет раней. Цяпер праца даводзіцца да ладу і адбудоўваецца канчатковы трэк-ліст.

"Мы вырашылі нічога не тлумачыць наконт гэтага альбома, – як заўсёды загадкава адказвае лідар гурта Раман Жыгараў у каментары "Еўрарадыё". – То бок, нам ён падаецца абсалютна празрыстым і зразумелым. І, здаецца, што сапраўды хопіць проста яго паслухаць, а выдумляць нейкія канцэпцыі і тэорыі – гэта мы пакінем па-за межамі музыкі".

У прэзэнтацыі таксама возьме ўдзел гомельскі электроншчык (((О))), які здабыў адзін з самых істотных прызоў на нядаўных узнагародах Experty.by – альбом году па вэрсіі замежных экспэртаў.

"Мы запрасілі праект Мікіты Васільева, бо бачылі яго выступ, да таго ж ён робіць рэмікс на адну зь песень будучага альбому", – патлумачыў Tuzin.fm удзельнік Akute Рома Жыгараў.

Квіткі на прэзэнтацыю альбому "Reaĺnaść i sny" будуць каштаваць ад 90 000 руб. Даведка: (029) 649 08 88.

Тэкст: Tuzin.fm, "Еўрарадыё"

Akute

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net