О проекте

Самотнік найвышэйшае пробы ад гурта BosaeSonca (+слухаць/спампаваць)

 

Гурт BosaeSonca прадстаўляе на Tuzin.fm свой новы вялікі самотнік "Золатам". Апроч музыкаў гурта ў працы над ім узялі ўдзел такія выканаўцы, як DiamosRoll з гурта CherryVata, Павал Кузіч, Bajsаn, Віталь Кулеўскі, а таксама польская сьпявачка Ёана Салярска. "Гэты самотнік нас цалкам характарызуе на сёньня", – кажа лідэр каманды Алесь Кот-Зайцаў.

Вялікі самотнік "Золатам" – гэта новае гучаньне гурта BosaeSonca. Ад часу свайго заснаваньня ў 2006 гурт знаходзіўся ў пошуку свайго стыля. І, вось, знайшоў. "Наша музыка можа гучаць абсалютна акустычна, яна можа быць прыэлектроненай, а можа быць аздобленая рокавымі гітарнымі рыфамі. Істотна ня гэта, істотна тое, якую атмасфэру, глыбіню і сэнс яна нясе". Музыкі вызначаюць стыль, у якім працуюць, як атмасфэрны індзі поп-рок. BosaeSonca – праект адкрыты, у залежнасьці ад розных абставінаў на сцэне ды ў студыі граюць розныя музыкі, прычым часам з розных краінаў.

Незвычайнасьць песьні "Золатам" музыкі адчулі адразу і адчуваньне гэтае было падмацаванае рэакцыяй калегаў і сяброў на гэтую песьню. У вялікі самотнік увайшоў арыгінальны трэк, а таксама пяць творчых рэфлексіяў паводле гэтага твору. Сваё бачаньне прапануюць DiamosRoll з гурта CherryVata, Павал Кузіч і Bajsаn, які напісаў свой паэтычны адказ на песьню. У запісе гэтага трэку паўдзельнічаў яшчэ адзін цікавы музыка i саўндпрадусар – Віталь Кулеўскі, вядомы па супрацы з гуртам ili-ili. Разынкай самотніку стаў запіс з жывой джэм-сэсіі на тэму песьні "Золатам", удзел у якой апроч музыкаў гурта BosaeSonca ўзялі таксама польская сьпявачка Ёана Салярска ды саўндпрадусар Марцін Актаўскі.

Прэзэнтаваны вялікі самотнік "Золатам" зьяўляецца своеасаблівым анонсам дэбютнага альбому гурта BosaeSonca. Працу плянуецца скончыць прыканцы 2012 году. На дыску будуць прадстаўленыя дзесяць трэкаў у выкананьні музыкаў гурта ды запрошанага струннага трыё. Ужывую альбом будзе прэзэнтаваны ў межах праекту "Жывы Tузін" у Loft cafe ў студзені 2013 году.

Спампаваць самотнік на сайце Tuzin.fm.

Тэкст: Tuzin.fm


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Песня хороша, чем-то на

+1
0
-1

Песня хороша, чем-то на раннего радика смахивает

 

О! как заклонило

+1
0
-1

О! как заклонило песню.
Сколько сил...
Альбом, я так понимаю, мы и не дождемся.
А песня хорошая. Спасибо.

 

Как-то не торкнуло

+1
0
-1

Как-то не торкнуло

 

По-мойму, лучшая EPшка года,

+1
0
-1

По-мойму, лучшая EPшка года, как минимум. Очень качественно. Все версии заглавной песни звучат достойно для своего стиля.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net