Франтмэн і прадзюсар "Городской тоски" выдаў сольнік, які задумаў яшчэ ў лістападзе 2011 года. "У назвы альбома і старажытнагрэцкай паэмы ёсць нямала агульнага, – распавядае Саныч. – Пласцінка складаецца з аўтабіяграфічных гісторый пра людзей, якія былі побач на працягу доўгіх гадоў, падчас вандроўкі да музычнага Алімпу. У музыцы месцамі прасочваецца вяртанне да вытокаў хіп-хоп культуры – джазу".
Музыка адзначае, што альбом будзе цікава паслухаць не толькі рэперам. "Наадварот, чыстым рэперам ён асабліва і не спадабаецца, бо яны вельмі вузка глядзяць на музыку, як і я калісьці, – кажа Саныч у інтэрв’ю "Еўрарадыё". – Альбом больш накіраваны на тых, хто цікавіцца рознай музыкай".
Каб прывабіць новых людзей, Саныч змяняе падыход і запрашае да калабарацыі розных гомельскіх музыкаў. "Я выкарыстоўваў вельмі шмат жывых інструментаў у запісу, запрашаў джаз-музыкаў і людзей, якія нешта вартыя ў музыцы", – тлумачыць Саныч і дадае, што рабяты з гурта "Гомельская тоска" ўсё ж бралі ўдзел у запісу – дапамагалі бэк-вакалам.
На альбоме таксама прысутнічае голас вядомай рускай спявачкі 90-х Любові Успенскай, з якой Саныч пазнаёміўся калісьці на яе канцэрце ў Гомелі і натхніўся адной з песень "Неба", на аснове якой пасля і напісаў іншую гісторыю, але ў непасрэднай супрацы са спявачкай. "Гэта песня пра вайну ў Чачні – гісторыя аднаго салдата, якую я знайшоў у інтэрнэце і проста зарыфмаваў, а прыпеў выканала Люба", – кажа Саныч.
Увогуле ў сольніку "Одиссея" падымаецца шмат праблемных тэмаў – ад таго, што мы нарадзіліся "не ў той час і не ў тым месцы" да няўдачы беларускага рэпу. Але ў цэлым альбом заклікае да пазітыўнага мыслення: "Я хачу сказаць, што жыццё працягваецца і трэба не парыцца па жыцці і шукаць ва ўсім пазітыў", – дадае Саныч.
CD-версію альбома можна замовіць праз афіцыйны сайт www.gtoska.by ці набыць на будучых канцэртах, якія ўвосень адбудуцца ў Мінску і Гомелі.
Спампаваць альбом можна па спасылцы.
Тэкст: Міла Котка, "Еўрарадыё"
Комментарии
Это, конечно, не Макс Корж,
Это, конечно, не Макс Корж, но слушать можно. Вообще чувствуется, что люди хотят претендовать на популярность: вкрапление красивого женского вокала, мелодичные контрастные припевы...