О проекте

Shuma "Сонца" (+аўдыё)

 
8,00
май, 2016
Sunwoofer

Другі альбом мінскай фолк-электроннай каманды, пераможцы ў намінацыі "Альбом года" на ўзнагародах Experty.by па выніках 2015.

Руся – вакал
Надзея Чугунова – вакал

У запісе таксама бралі ўдзел:

Юлія Гібкоўская – бэк-вакал (1,2,5)
Patricia Draeger Simbirev – баян (6)
Alexis Scorpio – дуда (3), кларнэт (7)

словы – народныя ў апрацоўцы Shuma
музыка – Alexis Scorpio
аранжыроўкі, саўндпрадусаванне – Alexis Scorpio
запіс, звядзенне, мастэрынг – Alexis Scorpio

саўндтрэк Keramin Fashion Show 2016

дзе ўзяць

Набыць CD (digipack) на канцэртах.

Набыць digital-версію на iTunes і GooglePlay.

Сацсеткі: Facebook, VK.com.




меркаванні штатных экспертаў*

Ягор Цывілька

адзнака: 10,00

"Сонца" пабачыла свет неімаверна хутка. Здаецца, у паветры яшчэ гучыць рэха леташняга "Жніва", а ўжо новы паварот. Кантраст паміж альбомамі ўражвае. Пры захаванні агульнай ідэі, звышзадачы змяніўся падыход, бачанне матэрыялу і сябе ў ім. Удзельнікі Shuma бы вырашылі зняць усе ўнутраныя абмежаванні ў дачыненні да народных песень - і акцэнт пасунуўся, замест digital archaica маем абсалютна канкурэнтны deep house з фолк-разынкай. Частка магіі згубілася, але па вялікім рахунку, гэта пайшло на карысць матэрыялу - альбом слухаецца лёгка, успрымаецца больш цэльна. Здаецца, яшчэ не зусім знойдзены баланс паміж музыкай і спевамі, па адчуванні, вакалу ў "Сонцы" хацелася б паболей. Спадабалася трапная ўстаўка блока інструментальных кампазіцый ("Magic Forest", "Express Honeymoon") у другой палове альбома, якая дазваляе не "замыліваць" уражанне ад развязкі. Што тут дадаць, альбом атрымаўся проста выдатны, нават не хочацца выдзяляць асобныя трэкі. Жыве Shuma!

Experty.by


Зміцер Безкаравайны

адзнака: 9,00

Не изменяя глобальной концепции фолк + актуальная электроника, сохраняя нужную атмосферность, Shuma записала танцевальный альбом. В каком-то смысле чуть более простой для восприятия: вместо неспешного и нагруженного множеством звуков трип-хопа имеем более динамичный и минималистичный deep house. Кто-то пожалуется на упрощение, но обязательно ли наворачивать ради наворотов, как это порой случалось на первом альбоме Shuma? Давайте посмотрим шире и признаем очевидное: концептуальных загрузных альбомов в Беларуси и без того хватает, да и вряд ли можно на этой ниве переплюнуть "Троіцу" (в фолке и вне его). А вот актуальной ритмичной музыки с обоснованной претензией на танцевальность и мэйнстрим по сути нет. В данном же случае и ритмы, и мелодии, и аранжировки на высшем уровне. Хватает и хитов: к "Рано рано" я бы прибавил потрясающую версию "На граной нядзеле", а также "Колядо", "Між камор", "Козка". И поэтому я лично в контексте современной белорусской музыки ставлю этот диск выше, чем "Жніво". Главное и дальше заниматься его продвижением – на то, что Moby "Play" станет классикой, сразу после выхода тоже никто не ставил.

Experty.by


Мікалай Янкойць

адзнака: 7,00

Першы дыск Shuma быў надзвычай удалай спробай сядзець адначасова на двух крэслах – танцавальным і фолкавым. На другім дыспазіцыя моцна зрушылася ў бок танцаў, а фолк застаўся на дэкаратыўных ролях (а з пары трэкаў і ўвогуле знік) – і гэта кардынальна змяняе агульнае ўражанне ад музыкі гурта. Гучыць "Sonca" фантастычна крута: дасканалыя і разнастайныя аранжыроўкі, сакавітыя сінты, спелыя рытмы, прадуманыя, востранькія меладычныя ўрэзкі; вакалы Русі і Надзеі – нават ярчэй і сэксуальней, чым раней. Але калі "Жніво" быў зборнікам песень, то на новым альбоме песням месца не засталося. "Sonca" не выклікае рэфлексіі, гэта музыка – цалкам прыкладная: яе прызначэнне – асалоджваць цела ў танцы. У гэтым няма нічога дрэннага, канешне, – але асабіста мне без рэфлексіі неяк сумнавата.

Experty.by


Конрад Ерофеев

адзнака: 6,00

Shuma, кажется окончательно определилась куда ей идти и записала на сто процентов прикладной и на сто процентов космополитичный альбом. Он годится для озвучивания широкой палитры различных мероприятий – от показа мод до стойки стрит-фуда, и звучит очень паневропейски. Несмотря на усиленный пиар про-белорусскости работы, здесь удалось достичь настолько комфортного звучания, что национальная идентичность исходного материала стерлась – те же треки звучали бы аналогично хоть на португальском, хоть на суахили. Соответствие стандартам, пиар и фишка - самоизобретенный неологизм digital arhaica (пусть и неясно, что значит второе, не существующее в языке Байрона, слово) гарантирует попадание в плейлисты и существование в них на протяжении примерно сезона – а к тому времени созреет и новая пачка треков. Большое коммерческое достижение музыкантов, ничего не значащее для белорусской музыки.

Experty.by


* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.


УВАГА!

Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.

Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.

Shuma, Руся
8.75
Ваша оценка: Пусто Средняя: 8.8 (8 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

   
оценки пользователи
10 Sonic Surfer, Yauheni Bulava
9 notararity, Pawel, Kastus Ka
8 Аляксандр Кавалевіч, Andrejs
7 Jamayk

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Зинка крутая блин

+1
+1
-1

Зинка крутая блин

 

Жалуюсь на упрощение

+1
-1
-1

Жалуюсь на упрощение

 

Примерно такой же уровень,

+1
0
-1

Примерно такой же уровень, как и прошлый альбом. Но в данном кое-что понравилось.

 

последние материалы по этому артисту (артистам)

RSS

RSS-материал

свежие рецензии

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net