Новы праект удзельніка гурта ZnaRock Яна Вераб'я – Green Pills – прэзентаваў у Інтэрнэце дэбютны EP "Шызафрэнія". За час запісу музыкі змянілі 9 бубначоў, таму міні-альбом… атрымаўся акустычным.
"Альбом называецца "Шызафрэнія", бо ён адлюстроўвае шызафрэнічную частку нашага грамадства, – распавядае Еўрарадыё Ян. – То бок, усе мы імкнёмся за нейкімі жыццёвымі рэчамі: хтосьці за грашыма, хтосьці – за кар’ерай і г.д. А гэта аднойчы знікае, і знікаем мы самі. Увогуле, альбом атрымаўся даволі дэпрэсіўным".
Склад каманды фарміраваўся невыносна доўга. Гурт змяніў 9 бубначоў! У выніку музыка "Шызафрэніі" атрымалася акустычнай.
"Мы вырашылі паэксперыментаваць з гучаннем, бо ў арыгінале гурт дастаткова цяжкі, – тлумачыць Ян Верабей. – І шмат каму складана перакладаць цяжкую музыку на акустычныя інструменты, каб гэта гучала менавіта прыгожа і добра. На маю думку, адбыўся цікавы эксперымент".
У EP увайшло 5 трэкаў і ўступнае intro з вершам, які музыкі называюць намёкам на наступны сінгл. Дарэчы, ён будзе называцца "Маё пакаленне" і выйдзе ўвосень, у новым сезоне. Тады ж музыкі збіраюцца прэзентаваць і электрычную версію "Шызафрэніі". Жывая прэзентацыя "Шызафрэніі" пройдзе 26 траўня ў клубе Re:Public падчас "Сапраўднага беларускага канцэрту".
Паслухаць і спампаваць міні-альбом на сайце "Еўрарадыё"
Тэкст: "Еўрарадыё"
Комментарии
Музыка показалась неискренней
Музыка показалась неискренней и немного детской. Не хватает гармонии в звучании. Из явно замеченных неудачных вкраплений могу отметить скрипку. На мой взгляд она здесь вообще лишняя.