О проекте

SnopSnoǔ прапануе патанчыць як у апошні раз (+слухаць/+спампаваць)

 

Музыкі зь менскага інды-гурта заяўляюць, што ў іхным дэбютным альбоме "Танцпляц" кожны элемэнт уяўляе каштоўнасьць. Кожная нота і кожнае слова, эфэкты, паўзы – усё на гэтай кружэлцы мае свой сэнс.

Гурт SnopSnoǔ складаецца з трох чалавек і існуе з паўгоду. Свой першы канцэрт музыкі далі ў межах летняй сэрыі "Засьпявай 3.0" у чэрвені. Але знаёмыя між сабою музыкі даўно. Вакаліст Сяргей Іваноў і бас-гітарыст Раман Еляневіч гралі раней у гурце "Джына", а Раман Жарабцоў на той час быў гукарэжысэрам каманды, а ў новым гурце перакваліфікаваўся ў бас-гітарыста.

На выбар назвы паўплываў альбом Леаніда Фёдарава "Сноп снов", музыкі вырашылі напісаць яго на беларускі манер, лацініцаю. Сьпяваць вырашылі выключна па-беларуску. У красавіку SnopSnoǔ упершыню паказалі як яны гучаць, калі прэзэнтавалі дэбютны самотнік "Litaść". Цяпер жа музыкі прэзэнтуюць паўнавартасны альбом "Taнцпляц" з 8 песень. Запісаў іх Раман Жарабцоў, а майстарынг зрабіў Канстанцін Пыжоў. Запісваўся матэрыял на хатняй студыі.

"Гэта альбом-гісторыя. Калі мы яго пісалі, мы стварылі вельмі канкрэтны вобраз: людзі, якія адчуваюць набліжэньне чагосьці непазьбежнага, кшталту канца сьвету, вырашаюць пры канцы атрымаць асалоду ад жыцьця. Гэта нібы танцы на касьцях, пір падчас чумы. І "танцпляц" – менавіта тое месца, дзе гэта павінна адбыцца", – распавядае пра канцэпцыю праграмы Сяргей Іваноў. Музыкі заклікаюць нават у самых дрэнных абставінах умець знайсьці нешта жыцьцясьцьвярджальнае. "Ён сумны, але праз гэты сум прабіваецца надзея. Увогуле, мы намагаліся зрабіць альбом, у якім кожны элемэнт быў бы каштоўным. Кожная нота і кожнае слова, эфэкты, паўзы – усё на гэтай кружэлцы невыпадкова", – кажа Сяргей. Акрамя вакалу ён адказваў на запісу за сынтэзатары і электроніку.

"У нас не было мэты накруціць нейкі модны саўнд, мы ўвесь час экспэрымэнтавалі, спрабавалі рэалізаваць самыя розныя ідэі, дадаць нейкія цікавыя элемэнты і у той жа час захаваць мінімалістычнасьць. Хочацца верыць, што ў нас атрымаўся ня проста набор песенек, а суцэльны твор, які захочацца слухаць ад пачатку да канца", – дадае гітарыст Раман Жарабцоў.

Спампаваць альбом на Tuzin.fm альбо Bandcamp.

Tuzin.fm

SnopSnoǔ

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Песни достойны уважения, но

+1
0
-1

Песни достойны уважения, но слушать скучно

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net