О проекте

Стась Сілка выдаў альбом "Песьні для глуханямых" (+слухаць/+спампаваць)

 

Выканаўца з Наваполацку Стась Сілка прадставіў на Tuzin.fm свой дэбютны альбом "Песьні для глуханямых". Гэты альбом выкаўца называе не вынікам шматгадовай працы, а хутчэй фіксацыяй таго, што ёсьць. У рэліз уваайшлі песьні напісаныя Стасем за апошнія чатыры гады.

"Гэта тыя творы, якія я граю на канцэртах і тыя, якія мне хацелася "адпусьціць", то бок зафіксаваць іх не ў галаве, а крышачку збоку. Гэты запіс можна лічыць зрэзам маёй творчасьці, а пастаўлены песні збольшага ў храналагічным парадку. Першая песьня – "Як сьлед" традыцыйна зь яе пачынаю свае выступы. Апошняя песьня – "Напэўна я" – такі задатак, узор таго, у якім накірунку пляную рухацца далей", – распавядае выканаўца. Акром песень уласнага аўтарства ў дыск увайшоў беларускамоўны пераклад песьні Барыса Грэбеншчыкова "Адэлаіда".

Стась Сілка нарадзіўся ў Наваполацку. Цяпер жыве ў Віцебску. Выступае ў акустычным фармаце. Адзін зь яго апошніх канцэртаў у віцебскай "Арт-базе" сабраў аншляг. У адным з сваіх інтэрвію Стась прызнаўся, што яму зручна выступаць аднаму: "запрасілі-паехаў, не запрасілі — ня трэба нікому тлумачыць, чаму мы нікому непатрэбныя". Тым ня менш ён не выключае таго, што ў будучыні да яго могуць далучыцца іншыя музыкі, бо новыя песьні гэтага вымагаюць.

"Песьні для глуханямых" – першы альбом Сілкі. Сам выканаўца прадстаўляе як "песьні для тых хто чуе музыку і для тых, хто ня чуе, а проста любіць "ставіць лайкі", нават больш для тых, хто проста любіць ставіць лайкі ці зьмешваць з брудам не паслухаўшы, не пачуўшы".

Запісаны альбом за кароткі час ва ўмовах, вызначаных як "абсалютна андэграўндныя" у Наваполацку. І для Стася, і для гукарэжысэра запісу Аляксея Лубчонка, выкладчыка Наваполацкага музычнага каледжа, гэта быў першы досьвед студыйнага запісу. Вокладку намаляваў віцебскі дызайнэр і фатограф Зьміцер Лось. Менская прэзэнтацыя альбома "Песьні для глуханямых" адбудзецца ў межах акцыі "Жывы Тузін" увосень.

Тэкст: Tuzin.fm

Силка Стась

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Локальный альбомчик для

+1
0
-1

Локальный альбомчик для друзей, себя, и знакомых

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net