Гарадзенскі гурт Tłusta Łusta запісаў новы альбом, які атрымаў назву "Pieranačuješ – bolš pačuješ". Першым сінглам з рэлізу стала песня "Ramans" на верш Францішка Ксаверы Агінскага.
Папярэдні альбом гурта, "Blin pieršy", выйшаў у 2008 годзе. З таго часу адразу пачаўся запіс і новага дыску.
– Праца расцягнулася на шмат год з-за фінансавых пытанняў, зменаў у складзе гурта, крызіса другога альбому і шмат іншых праблем, – распавядае вакаліст гурта Кірыл Богуш. – За гэты час у кожнага з нас з’явілася свая сям’я, дзеці, у гурт прыйшлі новыя людзі. Мы пасталелі і гэта наклала свой адбітак на творчасць.
Альбом "Pieranačuješ – bolš pačuješ" музыкі Tłusta Łusta прысвячаюць свайму жыццю, каханню, адносінам паміж мужчынамі і жанчынамі. "Карацей, усім цікавым пытанням, якія кранаюць кожнага на працягу розных перыядаў жыцця", – рэзюмуюць музыкі. Першым сінглам з альбому стала кампазіцыя "Ramans".
– "Ramans" – найбольш радыёфарматная песня з альбому. Яна напісаная паводле вершу Францішка Ксаверы Агінскага, які з польскай пераклаў Васіль Сёмуха, – кажа Кірыл Богуш. – Мы такога яшчэ не рабілі, гэта сапраўдны эксперымент. Атрымалася вельмі цікава і ЭМАцыйна. Я думаю, будзе добра, калі альбом будзе асацыявацца менавіта з гэтым трэкам.
Музыкі спадзяюцца, што "Ramans" зацікавіць новых слухачоў і стане штуршком, каб яны паслухалі і новы альбом. Рэліз "Pieranačuješ – bolš pačuješ" мае адбыцца ўжо ўлетку. У яго, апроч песні "Ramans", увойдуць яшчэ 9 песень і 1 бонус-трэк.
Песню "Ramans" можна спампаваць на сайце Ultra-Music
Тэкст: Вячаслаў Радзіонаў, Ultra-Music
Комментарии
Судя по песни альбом слушать
Судя по песни альбом слушать не очень хочется
Необычная песня... ритм
Необычная песня... ритм рваный в разрез мелодии... хм
Fernando
Fernando, вот тут уже целый альбом есть - http://www.experty.by/node/2260