О проекте

Трэці альбом Earworm (+слухаць/+спампаваць)

 

За больш як 10-гадовае жыццё калектыў Earworm правёў сваю ціхую культурную рэвалюцыю сярод аматараў сапраўднага інструментальнага мастацтва, выдаў два міні-альбомы на нямецкім і расійскім нэт-лэйблах і сяміцалёвы спліт у Мінеапалісе, збаразніў канцэртамі Расію, Украіну і Беларусь ды працягвае роўнае і якаснае вяшчанне з нетраў гаражнага кааператыву на ўскраіне Гародні.

На мульцілэйбле "Пяршак"выйшаў трэці нумарны альбом Amber легендарнага гарадзенскага гурта Earworm. Матэрыял, які вельмі ёмка можна апісаць адным словам – музыка. Самабытная, дзіўная, гнуткая і глыбокая. Беларуская і касмічная адначасова. Музыка, у якую можна глядзець, як у акно або люстэрка. Альбом складаецца з васьмі трэкаў – па трэку на кожны з органаў пачуццяў.

Аляксандр Чарнуха, рэдактар Ultra-music.com:

"Лёс гуртоў кшталту Earworm нават у сусветным кантэксце вачыма шараговага слухача выглядае крыху недарэчным і дзіўнаватым, але роля такіх калектываў у развіцці сучаснай музыкі велічэзная. З гэтай бездані чыстага эксперыменту нараджаюцца найцікавейшыя музыкі, авангард сучаснай сцэны. Зразумела, Earworm – гурт лакальны, без прэтэнзіі на нейкія вынаходніцтвы сусветных маштабаў, але для Беларусі вельмі важны і неабходны: ва ўмовах калькавання мясцовымі музыкамі не самых якасных узораў папсы розных адценняў гарадзенцы нібы глыток свежага паветра.

У выпадку з Earworm нават не хочацца дурыць сабе галаву ў спробах вынайсці нейкае ўцямнае тэрміналагічнае вызначэнне стылістыкі гурта. Цалкам імаверна, што гэткаму нойзаваму віяланчэльнаму цемрашальству, звар’яцелай рытм-секцыі і пазбаўленай лагічных тлумачэнняў гітары абзайздросціўся б які "сівы" гурт кшталту Neurosis. Насамрэч, зайздросціць ёсць чаму. Earworm – гэта творчая свабода, шалёная энергетыка, якая хапае жылістай рукой за горла, трасе і кажа: "Слухай мяне ўважліва!""

Спампаваць альбом на сайце мультылэйбла "Пяршак".

Тэкст: 34mag.net

Earworm

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net