О проекте

В.Сямашка: Крамбамбуля "Чырвоны штраль"

 

Пазаштатны эксперт Віктар Сямашка пра развітальны дыск "Крамбамбулі": "Гэты альбом не параўнаць з дэбютнікам "Крамбамбулі" ні па гуку, ні па складзе, ні па тэме. Суворая беларуская рэчаіснасьць ненавязьліва змушае нават выканаўцаў інтэлігентнага попу да крымінальнага хардкору".

Відавочна, што бэкграўндам самае джазавае праграмы "Крамбамбулі" стаўся стос адпаведнае літаратуры – Аляхновіч, Пясецкі, магчыма ўспаміны Акулы ды Геніюш, гістарычныя працы пра партызанаў усіх масьцяў. Хаця ў выніку лірычны герой альбома атрымоўваецца даволі карыкатурным, ці дакладней – намаляваным у стылі коміксаў. Паўстанец рызыкуе жыцьцём бяз шанцаў на перамогу й разам з тым любіць патанчыць пад ля-мінор у рэстарацыі. Нават акустыка альбома – тое, як запісаныя духавыя, у прыватнасьці – нагадвае невялікую, вельмі кінематаграфічную кавярню.

Я так разумею, што аўтар, калі сьпявае ад імя партызана, можа граць ролю й "ляснога брата", і краёўца, і чальца атраду бацькі Міная й гэтак далей. Ва ўсіх выпадках ваявалі часта ня проста людзі, як людзі, але й землякі – адзін супраць аднаго. Лявон Вольскі сваёй фірмовай гіроніяй падкрэсьлівае абсурднасьць гэтае варажнечы. Разам з тым ён не пазьбягае й інтэрнацыянальнага гераічнага патасу, ужываючы ірляндзкія, габрэйскія, лаціна-амэрыканскія ды ямайскія матывы.

Акром жывога ненапружанага джазу (Волькі ўволю даў разгарнуцца Аракеляну), у "Чырвоным штралі" хапае й гітарнае брутальшчыны. Гэты альбом не параўнаць з дэбютнікам "Крамбамбулі" ні па гуку, ні па складзе, ні па тэме. Суворая беларуская рэчаіснасьць ненавязьліва змушае нават выканаўцаў інтэлігентнага попу да крымінальнага хардкору. Безумоўна, новы альбом "Крамбамбулі", нягледзячы на гістарычны падмурак, моцна прывязаны да надзённасьці. Тут і пагроза анэксіі ці агрэсіі, і тое, што ўласна Лявон Вольскі з-за "чорных сьпісаў" насамрэч дае канцэрты ў лесе ля вогнішча. Галоўная песьня альбома зьмешчаная ў самым нізе плэйліста.

Адзнака: 8 з 10

Прачытаць рэцензіі "штатных" экспертаў на гэты альбом, паслухаць яго і паставіць сваю адзнаку вы можаце тут.

Пра аўтара:

Музыка, журналіст, паэт. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску. Навучаўся ў музычных школах (фартэпіяна, габой). У 2002 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Аўтар і вядучы радыёпраграм "Новая зямля" (радыё Unistar, з 2005 па 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", з 2010). У 2001–2012 годах – музыка гурта "Князь Мышкин", у 2004-2007 гадах – удзельнік гурта "Нагуаль". Выступае сольна, а таксама у складзе калектываў Mouches A L'orange, "Балцкі cубстрат" і інш. Аўтар паэтычных зборнікаў "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net