Илья Малиновский о диске группы Glofira: "Гурт пазнавальны, але не запамінальны. Ёсць вельмі ўдалыя трэкі, якія маглі б выбухнуць, але яны губляюцца ў агульнай масе".
Альбом гомельскага гурта Glofira "Всё ОК" пацвярджае меркаванне музыкаў пра тое, што яны не вызначыліся са стылем і падачай матэрыялу. Пры выдатным тэхнічным выкананні, хлопцы не паказваюць нічога новага. Дыск гучыць моцна, нервова, месцамі дэпрэсіўна – карацей, усё неабходнае для альтэрнатыўнай музыкі.
А вось з тэкстамі ў Glofira ўсё сумна. Тэма "я – яна" цягнецца амаль праз усе песні. Як вынік – заштампаванасць, спрошчанасць і, нават, пэўная эстраднасць лірыкі. Па ўсіх параметрах, у тым ліку, тэкставых, сур’ёзна выдзяляецца нумар "Кола". У ім гомельцы нібыта раскрываюцца. Ёсць такія гурты, якія па розных прычынах лепш гучаць з беларускамоўным матэрыялам. Glofira, відаць, менавіта такі выпадак. На жаль альбом "Всё ОК" не дае магчымасці пацвердзіць гэтую выснову, бо іншых беларускамоўных трэкаў няма.
Песня "Кола" ўпэўнена дасылае да музыкі Audioslave. Гурт Крыса Корнэла і ўдзельнікаў Rage Against the Machine не рэдка чуецца ў песнях Glofira. Нядрэнны выбар, але ён не ўплывае на зацягнутасць кружэлкі (на альбоме 11 песень). Хоць другая палова альбома па гучанні, аранжыраваніі і ідэях значна больш цікавая за першую, але ўжо на 6-8 трэку пачынаеш стамляцца.
Трэк "Седатив" нечакана выклікаў усмешку і неразуменне. Песня пачынаецца з меладычнага ходу, які ў любога аматара "Разбітага сэрца пацана" выклікае віск і жаданне "рабіць рукамі страўсікаў". Не ведаю, стырыла Glofira пройгрыш песні Wall-e, ці проста супадзенне, але "РСП" выдалі свой трэк раней.
Вынік такі: Glofira пазнавальны гурт, але не запамінальны. Ёсць вельмі ўдалыя трэкі, якія маглі б выбухнуць, але яны губляюцца ў агульнай масе. Магчыма, хлопцам варта скараціць колькасць песень на альбомах, пакідаючы толькі бяспройгрышныя варыянты, і крыху папрацаваць над тэкстамі… пажадана беларускімі.
Оценка: 6 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналист и в душе музыкант. Родился в 1983 году в г.София Республика Болгария, так случайно получилось!) С четырёх лет изучал музыку в минских дворах. Не без приключений закончил Факультет искусств, специальность журналистика Института современных знаний. С 2002 года работал радио-ведущим на станциях "Мир", "Минск", "Мелодии Века", последние 6 лет работает музыкальным корреспондентом на "Еврорадио". В настоящее время пытается петь в группе, которая выступает под разными названиями!)