О проекте

Внештатный эксперт И.Малиновский: Nevma "12"

 

Илья Малиновский о новом альбоме группы Nevma: "Перакананы, што адточаны, прадуманы, ледзь не вылізаны запіс альбома "12" прыдзецца да спадобы любому аматару добрага року".

У параўнанні з дэбютнікам "Стихия слёз" (2009), другі альбом магілёўскіх альт-рокераў Nevma уражвае магутнасцю, тлустасцю і мясістасцю амаль па ўсіх параметрах. Дасканалая прадуманасць аранжыровак ды меладычнасць трэкаў сведчаць пра сур’ёзны прафесійны рост музыкаў. Вось толькі поўнае знікненне беларускай мовы крыху абурае. Бо, падаецца, менавіта моўнае пытанне часам робіць Nevma шараговым гуртом у абранай стылістыцы. Адсюль жа вырастаюць і пэўныя паралелі з "Би-2" ды вакальныя інтанацыі Аляксандра Васільева ("Сплин").

Экспрэсіўнасць выканання, а таксама не пусты, збольшага не штампаваны змет тэкстаў падкупаюць. Моцныя, тужлівыя, на мяжы зрыва вакальныя партыі літаральна прымушаюць перажываць песні разам з музыкамі. Вось праўда, наігранасць уступнага трэка альбома "12", дзе дэкламуецца тэматычны верш, пакідае сумнеў у шчырасці перадаваемых эмоцый і на іншых нумарах.

Адзін з яскравейшых трэкаў альбома "Печаль" абсалютна неспадзявана выклікае паралелі з беларускім жа гуртом Re1ikt. Прычым, не дапамагае пазбавіцца ад гэтага параўнання нават шматразовае праслухоўванне і разуменне, што ў на іншых нумарах гэтыя гурты ніяк не перакрыжоўваюцца.

Дыск "12" атрымаўся вельмі роўным і цэласным: без відавочных хітоў ды правалаў. Хіба, трэкі "Сколько можно" і "На все четыре" – цяжэйшыя па гучанні і слабейшыя ідэйна, а таму выпадаюць з агульнай атмасферы альбома і нават крыху разбіваюць яе.

Гурт Nevma сапраўды здзівіў і парадаваў. Планка ўзляцела вельмі моцна, засталося трымацца на ўзроўні. Перакананы, што адточаны, прадуманы, ледзь не вылізаны запіс альбома "12" прыдзецца да спадобы любому аматару добрага року. Ну, і каб замацаваць уражанні, хацелася б нарэшце ўбачыць здольнасці пасталеўшага калектыву і на сцэне!

Оценка: 8 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и послушать его вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналист и в душе музыкант. Родился в 1983 году в г.София, Республика Болгария (так случайно получилось!). С четырёх лет изучал музыку в минских дворах. Не без приключений закончил Факультет искусств, специальность журналистика Института современных знаний. С 2002 года работал радио-ведущим на станциях "Мир", "Минск", "Мелодии Века", последние 6 лет работает музыкальным корреспондентом на "Еврорадио". В настоящее время пытается петь в группе, которая выступает под разными названиями!)

Nevma

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net