О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Д.Колдун "Ночной пилот"

 

Маша Колесникова о новом альбоме Дмитрия Колдуна: "Для адных – толькі фон, салодкі і прыемны, пад які можна есці і чысціць зубы, але не доўга. Для іншых – цэлы Сусвет, дапамога ў барацьбе з шэрым дажджом, паратунак у няўчасным каханні. Гэты альбом – для іх".

Дзмітрый Калдун працягвае "калдаваць". Калі 2 гады таму ў музыкі атрымалася "наваражыць" дэнсава-рокавы альбом, то цяпер ён спыніўся на лірыцы, з "Колдуна" пераўтварыўшыся ў "Ночного пилота". У "Колдуне" спявак, можна сказаць, эксперыментаваў, спрабаваў ствараць любімы рок і знайсці ў ім сваю нішу. І хоць часам кампазіцыі пласцінкі стракацелі наборам вядомых клішэ, сам альбом гучаў даволі бадзёра і амаль святочна. І падавалася, што танцавальны поп-рок – гэта найслушнейшы шлях маладога музыкі.

"Ночной пилот" – альбом з іншым эмацыйным пасылам. Тут у асноўным гаспадараць "медлякі", пакуты лірычнага героя, пошукі сябе, смутак пры расстанні і, безумоўна, надзея на сустрэчу і шчаслівае каханне… "Я знаю: где-то там, за дождем, единственный мой аэродром. Он в сердце твоем, а я – твой ночной пилот". Сам Дзмітрый у альбоме гэтым разам выступіў не толькі ў ролі спевака і кампазітара, але і аўтарам некаторых тэкстаў. Праўда, абстракцыя па-ранейшаму ў прыярытэтах у песнях Калдуна, яна вызначае палітыку руху караблёў, маякоў і іншых транспартных сродкаў… "Маяк тонущей мечты исчезает в белом шуме пустоты. На дне моря из дождя я в руках последний раз держу тебя"…

"Ночной пилот" – прыгожы альбом. Тут не даводзіцца гаварыць пра звядзенне, якасць гучання, вартасць вакалу – з імі, вядома, усё ў парадку. Прыгажосць надаюць някепскія мелодыі і добрыя аранжыроўкі. Адзіная праблема – аднатыпнасць матэрыялу. І тэмп у песень розны, і называюцца яны па-рознаму, і ў двух з 11 альбомных трэкаў і 5 (!) бонусаў нават гучаць дуды! Але, усё адно і тое ж – пакуты, слёзы, ціхая радасць…

Для адных – толькі фон, салодкі і прыемны, пад які можна есці і чысціць зубы, але не доўга. Для іншых – цэлы Сусвет, дапамога ў барацьбе з шэрым дажджом, паратунак у няўчасным каханні. Гэты альбом – для іх. І хоць Дзіма "ніколі не хацеў займацца поп-музыкай", у "Ночном пилоте" ён паўстае музыкам, які пагадзіўся з абставінамі, акружэннем і патрэбамі прыхільнікаў.

І калі ў "Колдуне" хацелася верыць, што Калдун-малодшы робіць крок наперад, мае на мэце патрапіць у плынь мэйнстрым- року, то "Ночной пилот" – гэта альбом-пакора, гожы крок назад, дзе ёсць толькі дзевачкі. Без Космасу.

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.

поп, эстрада

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net