О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Палац "Кола грукатала"

 

Маша Колесникова о новом альбоме группы "Палац": "Гурт проста і з густам даносіць да слухача мудрасць, якая ідзе ад каранёў, не гоніцца за эксперыментамі, не пакутуе на гігантаманію і мінімамалізм. "Палац" ідзе сваім добрым шляхам".

"Палац" выпусціў доўгачаканы альбом. Грунтоўны і прыгожы. Як і мусіць быць у заслужанага гурта. "Кола грукатала" стваралася цягам апошніх сямі гадоў, увабрала ў сябе лепшыя творы, якія былі напісаныя за гэты час. Прыемнасцяў на пласцінцы шмат. Першая – гэта аўтарскія песні Алега Хаменкі, якія амаль нічым не адрозніваюцца ад народных. Глыбокія і філасафічныя. Прыгожыя. Не будзе дзіўна, калі песні "Праважала маці сына" ці "Хай месяц лунае" аднойчы ўвойдуць у скарбонку беларускага фальклору. Цікава, што ў глабальнай перапрацоўцы бабуліных песень "Палац" бачыць увогуле выйсце для сучасных фолк-музыкаў. Другая прыемнасць дыску "Кола грукатала" – бонусы. Прычым, бонусы двух відаў. Больш сучасна і свежа загучалі "залатыя" хіты "Палаца" – "Страла" і "Русалкі". Упрыгожаннем дыска "Кола грукатала" можна лічыць і лёгенькія і мілыя інструменталкі з казкі "Салдат-Доктар". "Фаніпальскі вальс" ці "Вясельны маршык" разнявольваюць строгую атмасферу, уласцівую першай частцы дыску і беларускім народным песням увогуле.

Натуральна, што першыя праслухоўванні альбому "Кола грукатала" выклікалі супрацьлеглыя эмоцыі. Напрыклад, музыка Алесь Лютыч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку піша Алегу Хаменку пра сваё захапленне пласцінкай і раіць усім яе паслухаць! Але ёсць і іншыя меркаванні. Напрыклад, у каментарах на сайце Experty.by "Палац" абвінавацілі ў тым, што "альбом не запісаны праз блютуз, што альбом не адрозніваецца ад матэрыялу гурта ўзору 2003 года, што аранжыроўкі песень простыя і сціплыя, і што ад іх цела не атакуюць дрыжыкі" (пасля аўтар прыбраў каментар). Безумоўна, з гэтым можна паспрачацца. Можна быць якім-заўгодна эстэтам і ісці ў нагу з часам. Можна бясконца слухаць замежных артыстаў і "браць з іх прыклад" ці проста "тупа капіяваць заходнія навінкі". Але "Палац" стварае музыку, зразумелую людзям. Гурт проста і з густам даносіць да слухача мудрасць, якая ідзе ад каранёў, не гоніцца за эксперыментамі, не пакутуе на гігантаманію і мінімамалізм. "Палац" ідзе сваім добрым шляхам. Бо насамрэч, галоўны эксперымент калектыў ужо зрабіў – навучыў нас любіць бабуліну песню.

Оценка: 9 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net