О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Plum Bum "Всемирный день перелетных птиц"

 

Маша Колесникова о диске группы Plum Bum: "Музыка захоплівае ў вір падзеяў, пра якія сапраўды можна здымаць кіно. Ад бадзёрых найгрышаў баяна з кларнетам увесь час чакаеш хіта. А хіт так і не з’яўляецца".

"Всемирный день перелётных птиц" – дзясяты(!) альбом у дыскаграфіі брэсцкага гурта Plum Bum. І першы, зроблены сур’ёзна. Спяваць пад "голую" акустычную гітару музыкам больш нецікава. Таму яны "апранулі" творы Воўкі Плюмбума ў яскравыя камізэлькі і штаны з залатым поясам. Праўда, часам маднявая вопратка ірвецца, а на твары з’яўляецца "Фингал под глазом".

Новы альбом берасцейцаў – гэта шалёная сумесь клезмера, рока, алка-блюза, балканскіх і цыганскіх матываў. Натуральна, што без Gogol Bordello і Billy’s Band тут не абыйшлося. Як і без "Второго магаданского" Шнура. Гучанне кларнета падказвае паралелі з "Гаротніцай"... Аднак у бандзе Такінданга-Валадзько ўсё больш выкшталцона і інтэлігентна. Plum Bum шыюць буйнымі сцяжкамі, не замарочваючыся на дэталях.

Воўка Плюмбум і кампанія на сваім дыску ствараюць абсалютна вясёлую і разняволеную атмасферу маргінальнага гарадскога шансона. Як у Кустурыцы. Яны спяваюць пра дзіўных людзей, якія ніколі не адчайваюцца. Музыка захоплівае ў вір падзеяў, пра якія сапраўды можна здымаць кіно. Ад бадзёрых найгрышаў баяна з кларнетам увесь час чакаеш хіта. А хіт так і не з’яўляецца.

З альбомам "Всемирный день перелётных птиц" усё-такі можна чакаць самалёт. Можна вандраваць на кабрыялеце па бясконцых прасторах Румыніі – галоўнае, каб дарогі не падкачалі. А можна проста сядзець у прыдарожнай кавярні ў чаканні "большого пса з зелёным ухом"… Дзіўны альбом гурта, якому неабходны вялікія і смелыя вандроўкі. Па свеце і па музыцы.

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.

рок, фолк-рок
Plum Bum

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net