Інтрыга круцілася вакол Akute і "Серебряной свадьбы". Менавіта яны апынуліся лідарамі галасавання 51 "акадэміка", якія дапамагалі парталу Ultra-Music падвесці музычныя вынікі 2012 года. Гэтыя каманды і забралі галоўныя ўзнагароды.
"Серебряная свадьба" напісала "Песню года" і "Альбом года", а Akute сталі "Гуртом года". Да гэтага магілёўскі гурт стаў гуртом 2012 па версіі "Еўрарадыё" на фестывалі "Даём рады" і атрымаў званне "Герояў года" ад "Тузіна Гітоў".
"Мы ўвогуле сышліся ў адным калектыўным меркаванні, што прэміі – гэта не вельмі добрая форма заахвочвання музыкаў і правядзення мерапрыемства, – выказвае пазіцыю гурта "Серебряная свадьба" яе дырэктар Аляксандр Багданаў. – Таму што гэта меранне "піськамі" несумяшчальнага. Як можна параўноўваць Akute і "Серебряную свадьбу"?! Гэта зусім розныя культурныя прадукты. Няма канкрэтных крытэрыяў, па якіх можна іх параўноўваць. Таму гурт "Серебряная свадьба" сёння не тут, бо лічыць прэміі не надта станоўчым мерапрыемствам".
Стас Мытнік (Akute)
Аляксандр Багданаў ("Серебряная свадьба")
Відавочна, што стаміліся быць "героямі года" і Akute, якія сыгралі падчас свайго караценькага (па тэхнічных прычынах) сэту выдатны кавер на песню Ulis. І якія ўжо трэці раз за апошнія 2 месяцы ўздымаюцца на сцэну за галоўнай ўзнагародай. "Ды нам усё роўна! – нечакана заяўляе Раман Жыгараў. – Нам бы зрабіць нармальня песні, каб яны нам самім падабаліся! Усё астатняе – не наша справа. Натуральна, што прыемна. Аднак пакуль не будзе нашага ўласнага задавальнення ад запісу – ніфіга не будзе. Зараз дайшло да таго што мы гэта робім у Кіеве!"
Паліна Рэспубліка атрымлівае "Адкрыццё году" ад Змітра Безкаравайнага
Зміцер Іваноў (Addis Abeba) атрымлівае спецыальны прыз
Больш аптымістычна глядзяць на рост і якасць музычных прэмій журналісты. "Ясна, што заўжды будзе суб’ектыўнасць, і ясна, што ніколі не будзе згодных цалкам з вынікамі, – мяркуе рэдактар партала Tuzin.fm Сяргей Будкін, які атрымаў прэмію UMA за праект "Тузін. Немаўля". – Але мне здаецца, што гэта толькі на карысць: калі больш намінантаў, калі больш прэмій, то гэта да лепшага. Таму што, калі была адна "Рок-каранацыя", і ўсе вакол яе спрачаліся, то тут будуць спрэчкі вакол 4-6 прэмій, якія мы маем цяпер. А гэта толькі на пазітыў для беларускай музыкі і беларускіх музыкаў".
Зоя Сахончык (ZM99) і вядучы Павел Свярдлоў
Лідэр гурта Nizkiz атрымлівае спецыальны прыз
На думку кіраўніка сайта Experty.by Змітра Безкаравайнага, прэмія Ultra-Music Awards – гэта частка станоўчага працэсу развіцця беларускай музыкі: "У нас вялікая уплывовая прэмія кшталту "Грэмі" немагчымая, таму што наша незалежная музычнaя сцэна яшчэ будуецца. Яшчэ ў пэўнай ступені беларуская музыка лічыцца ў масах крыху маргінальнай. Паступова яна пазбаўляецца гэтага статусу праз пэўных лідараў – праз "Серебряную свадьбу", праз "Троіцу", праз "Ляпісаў", але гэты працэс займае шмат часу, каб менавіта сваю музыку людзі лічылі асноўный ці хаця б роўнай адносна да заходняй і усходняй".
Irdorath
Plum Bum
Магчыма, у тым ліку і па гэтай прычыне рэдакцыя Ultra-Music вырашыла адмовіцца ад замежных намінацый, якія вызначала ў мінулыя гады. "Пакуль няма такіх грошай, каб запрашаць кагосьці з-за мяжы. А можа і не трэба, – падсумоўвае вынікі цырымоніі кіраўнік Ultra-Music.com Вячаслаў Радзівонаў. – Можа як раз трэба рабіць стаўку на сваіх музыкаў, паказваць іх як мага больш. Мы зараз паклікалі некалькі гуртоў, якія насамрэч мала вядомыя шырокай аўдыторыі. Aле з нашай дапамогай, спадзяюся, яны знойдуць нoвага слухача. Гэта добра і ім, і нам, і ўсім".
Такім чынам, музычныя вынікі 2012 года амаль падведзеныя. У сярэдзіне сакавіка кропку паставіць прэмія Experty.by. Пазл амаль складзены.
Пераможцы ў асноўных намінацыях:
"Гурт году" – Akute
"Альбом году" – Серебряная свадьба "Laterna Magica"
"Песня году" – Серебряная свадьба "Я жизнь люблю"
"Кліп году" – Ляпис Трубецкой "Броненосец (Ты ни при чём?)"
"Адкрыццё году" – Паліна Рэспубліка
"Падзея году" – серыя канцэртаў "Тузін Немаўля"
Спецыальныя намінацыі:
"Ultra-хит" – ZM99 "На ниточке"
"Выбар рэдакцыі" – Clover Club "Random Mood Jukebox"
Спецыальны прыз Радыё АНТ "Дебют года" – Nizkiz
Спецыальны прыз Радыё АНТ – Plum Bum
Спецыальны прыз кампаніі "Арт-кантора" – Plum Bum
Спецыальны прыз студыі Zvukiby.by – "Аддис Абеба"
Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"
Фота: "Еўрарадыё"
Комментарии
ну, ничего иного и не
ну, ничего иного и не ожидалось... :(
интересно, будет ли в ближайшие времена у нас хоть одна премия, которая станет награждать исполнителей за ОРИГИНАЛЬНЫЙ ПРОДУКТ? или всё пока ограничится любимым девизом "за музыкой - в филармонию!"