О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Жнюв "!?."

 

Маша Колесникова о дебютном альбоме группы "Жнюв" для "Еврорадио": "Я не веру вакалісту, заўважная манера спеваў якога не дазваляе нармальна пачуць сэнс песні і прымушае пераслухоўваць яе 5 разоў! Я не веру мазаічнай форме песень, якая не ёсць эксперыментам ці арыгінальным падыходам да структуры, а дзіцячым выпяндрожам кшталту "мы ўмеем граць усё"".

"Праз 2 гады мы станем лепшым гуртом Беларусі", – заявіў мне ў інтэрв’ю гурт Жнюв падчас "Басовішча-2009". Акурат мінула 2 гады. І квартэт, які напрыканцы 90-х "рваў" канцэртныя залы (праўда, пра гэта мала хто памятае), нарэшце выдаў дэбютны альбом з невымоўнай назвай – "!?".

Альбом складаецца з 11 песень, якія, паводле саміх музыкаў, "былі напісаныя за ўсю гісторыю гурта, але не выдаваліся і амаль не гучалі на публіцы". То бок, "!?" уяўляе сабой "бэст" альбо лепшыя песні з рэпертуара "Жнюв" на думку яго ўдзельнікаў. Таму пласцінка ўспрымаецца проста наборам трэкаў не звязаных агульнай ідэяй ці моўнай канцэпцыяй. Проста песні "Жнюва", якія выйграюць у плане мелодый і недзе аранжыровак, аднак іх форма і змест часам псуе агульную карцінку і раскрывае сэнс існавання калектыву.

Тлумачу. "Жнюв" з’явіўся ці вярнуўся ў беларускую музычную прастору не з прагай ствараць, а з праграмай "стаць лепшым". Усе дзеянні "Жнюва" – канцэрты, інтэрв’ю, лідэрства ў "Тузіне", песні – чыстай вады пазёрства і піяр. Я не веру гурту "Жнюв"! Не веру ніводнай ноце, ніводнай мелодыі, якая яна б прыгожая ні была, ніводнаму вобразу, якія пры агульнай звычайнасці ўсё-такі сустракаюцца ў тэкстах. Я не веру вакалісту, заўважная манера спеваў якога не дазваляе нармальна пачуць сэнс песні і прымушае пераслухоўваць яе 5 разоў! Я не веру мазаічнай форме песень, якая не ёсць эксперыментам ці арыгінальным падыходам да структуры, а дзіцячым выпяндрожам кшталту "мы ўмеем граць усё". Больш за тое, спроба "ўпіхнуць" у адну песню "Нейра Дзюбель", дэнс у духу "Касіяпеі" і поп-рок пахне адсутнасцю звычайнага густа ("Робат"). А песня "Добрай раніцы", мабыць, створана адмыслова для перадачы "Добрай раніцы, Беларусь!"

Безумоўна, ёсць у альбома "Жнюва" добрыя бакі. Атрымліваецца ў музыкаў пісаць запамінальныя і дастаткова прыгожыя мелодыі. Напрыклад, тая ж "Засуха" ці "Не хвалюйся"(праўда, цытата папсовай "Танцы" гурта Reflex тут абсалютна непатрэбная) застаюцца ў памяці. Ёсць удачы ў тэксце – "…муха ў бурштыне"("Паветра так мала"), напрыклад, ці "праваліўся пад лёд, наглытаўся вады я"("Няхай нам свеціць сонца"). Ёсць дабротнасць у аранжыроўках і, галоўнае, агульны пазітыўны настрой пласцінкі. Аднак усё псуе жаданне "спадабацца" і спроба падацца незвычайнымі.

Альбом "!?" – звычайная дэбютная праца звычайнага беларускага гурта з усімі хібамі і надзеямі. Хочацца пажадаць гурту супакоіцца, абстрагавацца і займацца ўласна творчасцю. Музыка не любіць мітусні. У памяці застаюцца камяні. Дык будзьце імі!

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором , автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.

Жнюв

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net