Гурт "Жнюв" выклаў у Сеціва альбом "!,.". На дысках ён быў выдадзены яшчэ пры канцы красавіка, але набыць яго можна было толькі на канцэртах гурта. Зараз жа ў лічбавым выглядзе яго могуць атрымаць усе жадаючыя.
Гурт "Жнюв" загучаў яшчэ ў канцы 1990-х, калі перамог на фестывалях "Первая площадка" і "Рок-схватка" і аб'ехаў у міні-турах з "Крамай",
"Zet" ды "Лепрыконсамі" амаль усю краіну. Але ў 2003 годзе калектыў разваліўся, пакінуўшы толькі тры сінглы і адзін дэма-альбом.
Уз'ядналіся музыкі ў 2009-м годзе і адразу атрымалі "Рок-карону" ў намінацыі "Вяртанне года".
На альбом "!?.", які можна лічыць дэбютным, трапіла 11 песень. Яны былі напісаныя за ўсю 10-гадовую гісторыю існавання гурта, але да гэтага не выдаваліся і амаль не гучалі на публіцы. Запіс, звядзенне, майстарынг хлопцы рабілі самастойна, а дыск быў выдадзены пры падтрымцы культурніцкай кампаніі "Будзьма Беларусамі!".
"Зараз мы недзе на месяц зробім перапынак, а потым пачнем запісваць новыя песні. Можа ўвосень выдадзім нейкі сінгл, але новы альбом з'явіцца не раней, чым у наступным годзе", – распавёў бас-гітарыст гурта Зміцер Якута.
З канца красавіка, калі гурт прэзентаваў альбом у мінскім клубе "Рэактар", "Жнюв" прадставіў яго у Віцебску, Кіеве, Брэсце, Міры. 24 чэрвеня ў Белаазёрску, адкуль паходзіць Зміцер Якута, адбудзецца фінальны канцэрт міні-тура.
Спампаваць альбом можна на афіцыйным сайце www.zhnuv.com
Тэкст: Experty.by
Комментарии
О Боже!!!
О, Боже, кто ЭТО записывал или сводил? Такие хорошие песни, а из-за качества записи невозможно слушать:(