Журналистка и радиоведущая Надежда Кудрейко о совместном рождественском альбоме WZ-Orkiestra и приглашенных вокалистов: "Чакалася большага. Чакалася іншага. З такімі артыстамі, з такім WZ-orkiestra, ды й з такім аўтарам як Вайцюшкевіч!"
"Калядны альбом" – гэта ўжо нейкі стэрэатып. Зразумела, ўсё павінна быць прыгожым, меладычным, і з простымі, усім зразумелымі тэкстамі пра любоў, зіму, Бога, сям’ю, дзяцей, елачку і г.д. Зміцер Вайцюшкевіч з альбомам "Мой сябра анёлак" з аднаго боку стараўся адпавядаць стэрэатыпам, з другога – гэта не да канца ўдалося. Хаця, на першы погляд – песні пра анёлкаў чым не калядная тэма, чым не казачная ўзвышаная атмасфера? Але анёлкі не заўсёды аказаліся тымі самымі. Тут і анёлкі-астраномы, і мастакі, і турысты, і нават вулкан з Сакратам, і г.д. Прычым абсалютна незаўважна слова "анёлак" у гэтых тэкстах можна замяніць на любое іншае. Назваць гэта альбомам проста дзіцячых песень таксама не выпадае.
Зміцер за літаратурную аснову ўзяў цыкл радкоў Арцёма Кавалеўскага, і, як мне здаецца, менавіта ў гэтым прагадаў. Бо агульная ідэя засталася няўцямнай, сюіты з гэтых абрывачкаў не склалася, стварыць песні як закончаныя творы з караценькіх вершыкаў аказалася вельмі складана, ды й саладжавыя, быццам казачныя, аранжыроўкі падчас здаюцца трохі прыцягнутымі за вушы.
На альбоме выдатная зборная каманда запрошаных вакалістаў, якая ў сукупнасці з майстрам мелодый Зміцерам Вайцюшкевічам папярэдне выклікала вялікую цікавасць. Але асабліва дзе разысціся артыстам не далі. І слоў пашкадавалі, і драматургіі, і мелодый таксама – арыгінальных, пазнавальных. Ды й у аранжыроўках зрабілі ўсё вельмі просценька, без прыдумак. Самай традыцыйнай, і таму ўдалай я б назвала песню "Пад ёлкай" – у выкананні Галіны Казіміроўскай. Тут усё гарманічна, і мелодыя ёсць, і тэкст зразумелы, і голас вельмі цёплы, прыгожы. З караценькага творыка "Зямны анёлак" у выкананні Насці Някрасавай з мінімумам акампанемента таксама атрымалася закончаная карцінка. Над гэтым творам нехта (не ведаю хто) падумаў, дадай "ту-пі-ду-пі-ду-пі-ду…ой!". Магчыма, яшчэ пару-тройку трэкаў можна пахваліць. На астатнія не хапіла можа часу, можа сіл, можа крэатыву. Чакалася большага. Чакалася іншага. З такімі артыстамі, з такім WZ-orkiestra, ды й з такім аўтарам як Вайцюшкевіч!
Ну, дай Божа – не апошні альбом! У чым у чым, а ў гэтым Зміцер нам не дае сумнявацца.
Оценка: 6 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом вы можете здесь.
Об авторе:
Журналист, радиоведущая. Родилась и живет в Минске. Окончила Минский политехникум по специальности "прикладная математика" и филологический факультет БГУ. Работала в конструкторском бюро, рекламном агентстве, газете, а также на радиостанциях "Беларуская маладзёжная", "Крыніца". В результате на долгое время задержалась на "Первом канале" белорусского радио. В прошлом автор передач "На ростанях", "Яшчэ не вечар", "Сонца ў вочы", "Вечаровы акорд" и т.д. Много лет была автором передачи об авторской песне "Моя музыка", также была организатором фестивалей "Травеньскія вечары аўтарскай песьні". Помимо этого была автором программы "Тры акорды", посвященной белорусской рок-музыке.