Радиоведущий и журналист Виктор Семашко о дебютном альбоме группы "Барон Мюнхгаузен": "Такі тыповы расейскі рок узору дваццацігадовае даўніны. Тэмы, вобразы, хады, прыёмы, аранжыроўкі, інтанацыі, нават гук – усё адтуль. Што тут скажаш? Прыстойны, зладжаны гурт. На ўзроўні "Крэматорыю" ці "Наўцілусу" (менавіта яны чамусьці найперш узгадваюцца)".
Калі б мне сказалі, што гэты альбом быў запісаны ў "смутны час" на мяжы 80-90-ых мінулага стагодзьдзя, я б не зьдзівіўся. Калі б дадалі, што ў Магілеве, то сам бы крыху смуціўся. Беларускага тут нічога не адчуваецца, затое замежна-усходняга шмат.
Такі тыповы расейскі рок узору дваццацігадовае даўніны. Тэмы, вобразы, хады, прыёмы, аранжыроўкі, інтанацыі, нават гук – усё адтуль. Што тут скажаш? Прыстойны, зладжаны гурт. На ўзроўні "Крэматорыю" ці "Наўцілусу" (менавіта яны чамусьці найперш узгадваюцца).
Альбому ўласьцівая дынаміка. Песьні чапляюцца адна за адну: у кожнай свой драйв і свае сюрпрызы (як джазавы кавалак у пятым трэку), амаль у кожнай – біблейскія алюзіі. Дарэчы, хрысьціянскія матывы, можна сказаць, – адна з характэрных рысаў расейскамоўнага магілеўскага року. Рыса вельмі натуральная й непатасная. За што дзякуй.
Згодны з "Баронам", што Амэрыка – гэта ня толькі гамбургэр, але й вялікая музычная культура, і што свабода даецца толькі зь верай. Гэта факт!
Оценка: 6 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и поставить диску свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). Впервые вышел на сцену в 1998 году в составе музыкально-поэтической формации "Кузнец и Семаня". С 2001 года играет в самодеятельном ансамбле интуитивной импровизации "Князь Мышкин". Параллельно с 2004 по 2007 год сотрудничал с группой "Нагуаль". В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. С мая 2005 по октябрь 2009 - автор программы о белорусской музыке "Новая зямля" на радио "Unistar". С 2010 - ведущий авторской программы "Кракатук" на радио "Рацыя". В 2006 году издал книгу собственных стихов "Марыя S.".