Радиоведущий и журналист Виктор Семашко о концертном альбоме группы "J:морс": "Наогул, "сэанс" "J:морс" у Купалаўскім тэатры пакідае выключна станоўчыя ўражаньні. Ён перанясе ў памяшканьне, дзе вы ўключыце гэты канцэрт, атмасфэру ўтульнасьці, мяккасьці, цеплыні й любові".
Вельмі ня часта беларускія музыкі вырашаюцца ці маюць магчымасьць выдаць канцэртнік, а тым больш адразу на CD й DVD. У "J:морс" гэта атрымалася да таго ж вельмі апэратыўна й дыхтоўна. Выдатны падарунак з нагоды 10-годзьдзя гурту самім сабе й усім адданым прыхільнікам.
Я, на жаль, да апошніх сябе не адношу. Бо не адчуваю блізкасьці. Для мяне "морсы" заўсёды зьяўляліся нейкімі рамантыкамі зь сярэдняе клясы, офіснымі фантазёрамі, клеркамі-лірыкамі… Прабачце, можа, я й ня маю рацыі. Пэўна, гэта мой уласны стэрэатып. Тым ня менш, іхні сцэнічны ўзьлёт адбыўся лягічна, не бяз пэўных калізыяў і, падаецца, даволі хутка. Яшчэ нядаўна, памятаю, гурт лічыўся новай пэрспэктыўнай камандай, улюбёнцам інтэлектуальных дзяўчынак і адначасова FM-музрэдаў, а сёньня гэта ўжо "генэралы айчыннага року". Таксама адзначу, што для мяне самай моцнай і кранальнай працай "J:морс" застаецца фільм "Адлегласьць".
А што тычыцца непасрэдна дыску "Концерт в театре", то прыемна зьдзівіў прыджазованы "Web-дизайн". Нібы малітоўны сьпеў загучала песьня "Не умирай". Таксама ўразіла "Так-цік-так" – кампазыцыя набыла тэмп і афарбоўку боса-новы. Запамінальны нумар "Снилось" – і як толькі гэты твор мог існаваць без сапілкі Ігара Ляўчука раней? Удалая знаходка! Для поўнае гармоніі тут напрошваецца яшчэ, каб тэкст загучаў па-беларуску ці па-украінску. Наколькі зразумеў, музыкі прадставілі й пару прэм’ераў.
Калі пра дэталі, то Ўладзімер Пугач адгукнуўся на крытыку й замяніў: "черепки" на "лепестки перламутра", а "потускневший графит" на "гранит". Такі адэкватны падыход выклікае толькі павагу. Тым больш, што па-сапраўднаму жывыя песьні схільныя да зьменаў і таму працягваюць удакладняцца аўтарам нават пасьля студыйнага дакумэнтаваньня.
Наогул, "сэанс" "J:морс" у Купалаўскім тэатры пакідае выключна станоўчыя ўражаньні. Ён перанясе ў памяшканьне, дзе вы ўключыце гэты канцэрт, атмасфэру ўтульнасьці, мяккасьці, цеплыні й любові. Разам з тым, хочацца пажадаць усім нашым творцам, каб яны ўражвалі небанальнымі хадамі, нечаканымі аранжыроўкамі ці па-просту інтэлігентнасьцю й тонкасьцю пачуцьцяў заўсёды, а ня толькі ў межах аднаразовых адмысловых праектаў.
Скончыць артыкул хацеў бы словамі самога спадара Пугача: "Нехта сказаў, што Бог даў чалавеку час, а ўсё астатняе прыдумаў чалавек, каб гэты час зьнішчыць. Напэўна, толькі зараз я ўпершыню адчуў плынь часу. Гэта ня страшна, ад гэтага хочацца сьпяваць. Бог прыдумаў усё такім чынам, што кожны можа адчуць свой час. Трэба толькі пачуць самога сябе… Усім прыемнага абуджэньня".
Оценка: 7 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить диску свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). Впервые вышел на сцену в 1998 году в составе музыкально-поэтической формации "Кузнец и Семаня". С 2001 года играет в самодеятельном ансамбле интуитивной импровизации "Князь Мышкин". Параллельно с 2004 по 2007 год сотрудничал с группой "Нагуаль". В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. С мая 2005 по октябрь 2009 - автор программы о белорусской музыке "Новая зямля" на радио Unistar. С 2010 - ведущий авторской программы "Кракатук" на радио "Рацыя". В 2006 году издал книгу собственных стихов "Марыя S.".
Комментарии
Поправлю Виктора. "Лепестки"
Поправлю Виктора. "Лепестки" и "черепки" остались. Это Вы немного недослушали.
Диск получился действительно очень хорошим. Вот умеют же они делать классные вещи! :)