О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: Pomidor/Off "Патас/Попс/Прапаганда"

 

Виктор Семашко о новом альбоме Pomidor/Off: "Дзёньнік мінулага дзесяцігодзьдзя ахінуў суцэльны "постплошчавы сындром": зьмешаныя пачуцьці страху, падаўленасьці й безвыходнасьці з аднаго боку й непераможнага філязофска-вар’яцкага гераізму, беспадстаўнае надзеі з другога. Песьні-гісторыі чаргуюцца зь песьнямі-праклямацыямі".

Даводзіць справы да канца – гэта па-мужчынску. І ня важна колькі адноснага часу гэта зойме. Тым больш, у нашай краіне, дзе некаторыя лякальныя тэмы не губляюць актуальнасьці цягам стагодзьдзяў. Прытым тэматычна новая плытка Аляксандра Памідорава выходзіць па-за межы выключна беларускага кантэксту. На думку аўтара, "з гэтымі трыма словамі – "Патас. Попс. Прапаганда." – да жалю, сутыкаемся ня толькі мы, але й ўвесь сьвет цягам апошніх год, пачынаючы недзе зь 1998 – 99-га. Проста на вочы, проста ў лоб".

У гучаньні ж гурт Pomidor/Off ня моцна зьмяніўся. Тое прызнае сам франтмэн. Запіс "П.П.П." зроблены з наўмыснай непрычэсанасьцю – заводкай дынамікаў і фануючымі правадамі. Тое, відаць, даніна павагі белроку ўзору канца 90-ых – пачатку "нулявых": стылістычна Pomidor/Off перасякаецца з Zet і апошнім альбомам Ulis. Разам з тым, лідэр-вакал і мэлёдыка мейсцамі выразна нагадваюць System Of A Down ("Дыска"). Такое ўражаньне, што ў трэку "Нічога" да групы далучаецца поўны склад Drum Ecstasy. Тут і сапраўды мноства запрошаных музыкаў – новая гітара Gods Tower Зьміцер Лазарэнка, нейкі нямецкі клявішнік Андрэас Цакэ, патаемная Inglorious Brass Orchestra й дачка пана Памідорава, што міла сьпявае калядку "Радыё (20.12.2010)".

Уласна Аляксандар Памідораў у дадзенае працы цалкам адказваў толькі за словы, музыка нараджалася сумесна. У тэкстах назіраецца цэлы россып народных (ці псэўда-народных) показак: "не схлусіш – пражывеш", "аддаў фальварак за стос аладак" ды інш. Зьмест альбома нагадвае захапляльнае сатырычна-крымінальнае чытво зь яскравымі ілюстрацыямі. На кожнай старонцы – свой двайв і свая адметнасьць. Тэкставы матэрыял падаецца з моцнай вакальнай самааддачай, часам вельмі па-акторску ("Ну і што?"). У адным трэку ("Італьяна") Памідораў згадвае й сваю рэп-іпастась. Як вядома, некаторыя сьпевы з гэтага дыску пасьпелі стаць альтэрнатыўнымі гітамі яшчэ да выданьня альбома ("Шабаны", "Кола", "Дым"). Некаторыя ("Хлусня") я асабіста чуў яшчэ ў сьнежні 2003 г. ў неіснуючым цяпер клюбе "NC" ў Менску на акцыі "Цукеркі дзецям!".

Тым ня менш, альбом выйшаў у патрэбны час у патрэбным мейсцы – каардынаты супалі: "Па вэртыкалі – здрада, па гарызанталі – адчай". Дзёньнік мінулага дзесяцігодзьдзя ахінуў суцэльны "постплошчавы сындром": зьмешаныя пачуцьці страху, падаўленасьці й безвыходнасьці з аднаго боку й непераможнага філязофска-вар’яцкага гераізму, беспадстаўнае надзеі з другога. Песьні-гісторыі чаргуюцца зь песьнямі-праклямацыямі. Нездарма кампанія-выдавец папярэдне праверыла альбом "на наяўнасьць экстрэмізму". Яго тут як раз няма, затое экстрыму хоць адбаўляй.

Спадзяюся, што аматарам гурту Pomidor/Off не давядзецца чакаць чарговае кружэлкі яшчэ 10 год. Прынамсі, як прызнаўся мне сам Аляксандар, у ягоным запасе маецца яшчэ некалькі замалёвак, няскончаных працаў, незапісаныя акустычныя нумары ды грамадзьдзё плянаў.

Оценка: 7 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 года – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах также участник группы "Нагуаль". Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net