О проекте

Pomidor/Off запісаў летні міні-альбом у дзвюх версіях (+слухаць/+спампаваць)

 

Гурт Pomidor/Off запісаў новы міні-альбом "Сьпёка". Рэліз прадстаўлены адразу ў двух варыянтах. Больш рокавае, так званае "блакітнае выданне", гурт прэзентаваў на Ultra-Music і "Еўрарадыё". "Залатое выданне" – на Tuzin.fm.

– Blue – больш традыцыйна-рокавай накіраванасці, а Gold – у бок рэгі. Рэдакцыі адрозніваюцца працягласцю некаторых трэкаў і рознымі хітрыкамі для меламанаў у міксе. Апроч таго, кожная версія мае некалькі варыянтаў вокладкі, – распавядае Аляксандр Памідораў. – У спалучэнні колераў Blue i Gold кожны знойдзе свой сэнс: ад колераў царкоўных ды рэлігійна сымбалічных (золата на блакітным) да колераў сьцягу Украіны.

У новы EP "Сьпёка" ўвайшлі чатыры кампазіцыі, у тым ліку абноўленая версія адной з песняў з альбому "Патас-Попс-Прапаганда", які выйшаў у 2011 годзе.

– Стылёва новыя песні трохі адрозніваюцца ад таго, што людзі прызвычаіліся чуць ад нас у апошні час, – кажа Аляксандр Памідораў. – Усе гэтыя песні ўжо граліся на канцэртах апошнім часам. Прадукт быў у працэсе вытворчасці амаль год, але з-за таго, што мы трохі зацягнулі ў мінулым годзе, вырашылі не выпускаць яго ўвосень ці ўзімку.

Па словах Памідорава, усе песні ў новым рэлізе прысвечаныя вяснова-летняй тэматыцы.

– Тут больш рэгійных матываў, таму ўзімку і не было сэнсу выдаваць гэтыя песні. Яны аб’яднаныя ідэяй пра ўсё добрае. Але ёсць і ўмоўная лыжка дзёгцю ў выглядзе цяжкой песні "Стан", якая выходзіла на мінулым альбоме "Патас-Попс-Прапаганда". Праўда, цяпер яна гучыць у новай апрацоўцы, – дадае Аляксандр Памідораў.

Нягледзячы на стылістычныя адрозненні новых песняў, гучанне гурта Pomidor/Off засталося ранейшым: яго аснову складае класічнае спалучэнне гітара-бас-бубны. Нядаўна да гурта далучыўся басіст Максім Кот-Кузьма, але ў запісе новых трэкаў ён пакуль не прымаў удзелу.

Спампаваць "блакітную" версію можна на сайтах Ultra-Music і "Еўрарадыё".

Спампаваць "залатую" версію можна на сайце Tuzin.fm.

Тэкст: Вячаслаў Радзівонаў, Ultra-Music

Pomidor/Off

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Приятный сингл. "Сьпёка" -

+1
0
-1

Приятный сингл. "Сьпёка" - сильная песня. Альбом бы целиком такой. м-м-м

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net