О проекте

Вольга Акуліч прэзентавала праект #Volha (+слухаць/+спампаваць)

 

Аўтар-выканаўца Вольга Акуліч, лідар спыніўшага існаванне рок-гурта "Верасень", прэзентавала ў сеціве дэбютны альбом "Далоні" свайго новага акустычнага праекта #Volha. У запісе прымалі ўдзел гітарысты Юры Несцярэнка, Андрэй Вайцэхоўскі, Дзяніс Балахонаў і Алег Змушка.

Ідэя акустычнага праекта #Volha вельмі простая. Вольга Акуліч прапанавала чатыром сябрам-гітарыстам запісаць па дзве песні ў акустычным варыянце. Па меры гатоўнасці частак праекта яны выходзілі ў публічную прастору ў выглядзе EP, былі прэзентаваныя ў Сеціве і на канцэртах. А вынікам стаў гэты альбом.

– Падчас запісу давялося не раз супрацьстаяць спакусе перайсці да больш поўнага "электрычнага" гучання, – прызнаецца Вольга. – Аднак першапачатковая ідэя альбома – якраз паказаць разнастайнасць гітары, раскрыць магчымасці гэтага інструмента, пры гэтым захаваўшы акцэнт на паэтычным складніку матэрыялу.

1 кастрычніка адбудзецца акустычны канцэрт з нагоды завяршэння працы над альбомам "Далоні". На сцэну бара "Bristle" (Мінск, вул.Альшэўскага 10) праект #Volha выйдзе ў складзе: Вольга Акуліч (гітара, вакал) і Алег Змушка (гітара). Пачатак в 8-й вечара, уваход вольны.

Спампаваць альбом можна па трэках на афіцыйным Soundcloud.

Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Бардовская музыка для друзей

+1
0
-1

Бардовская музыка для друзей у костра

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net