Дэбютны альбом фолк-рокавага гурта з Віцебска.
Уладзімір Паноў – бас-гітара
Дзяніс Волкаў – бубны
Зміцер Кавалёў – флейты, жалейкі, акарыны, дуда, вакал
У запісе таксама бралі ўдзел:
Аляксанра Глот – бэк-вакал (3,9)
тэксты – народныя, акрамя 10 – Зміцер Кавалёў
музыка – Восьмыдзень
запіс, звядзенне, мастэрынг, саўндпрадусаванне – Аляксандар Юр'еў (гурт Тiptoe)
дзе ўзяць
Спампаваць digital-версію на афіцыйным VK і Rutracker.
Замовіць CD можна праз мэйл dzmitrijk@yandex.ru.
Сацсеткі: Facebook, VK.
меркаванні штатных экспертаў*
Конрад Ярафееў
адзнака: 8,00
Удивительный дебютный альбом, совмещающий органично казалось бы совершенно несовместимые вещи: пост-панк и фолк. При чем делающий это настолько ловко, что не видно никаких швов и стыков – все естественно, все как будто всегда так и было. Мало того – достойный материал, совершенно магический голос вокалиста и оригинальный звук. Почему-то вспомнился Morphine – наверное, по сочетанию пост-панка и духовых инструментов – но тут все даже еще интереснее. Некоторым минусом можно назвать уж слишком ровное звучание – не скажу что песни однообразные, но уж очень все равно, хотя снова-таки в рамках стиля не новость. В итоге имеем эталонный альбом осовремененного фолка, на который однозначно стоит обратить внимание. У группы большое будущее.
Experty.by
Мікалай Янкойць
адзнака: 6,00
Яшчэ адзін погляд на беларускі фолк: гэтым разам яго аздобілі мінімалістычнымі аранжыроўкамі баса, барабанаў ды народных духавых і ўплялі ў кантэкст альт-рока/пост-панка. Атрымалася цікава: і за кошт свежасці падыходу, і за кошт прыгажосці інструментальнай часткі, якая змушае ўспомніць Morphine і Tool. Віцябляне не змаглі пазбегнуць аднастайнасці матэрыяла (пры такім наборы інструментаў гэта нетрывіяльная задача), затое з першага ж рэліза адшукалі асаблівы гук: аб'ёмны, трывожны, містычны. Слабое месца – вакал. Гучыць ён акадэмічна, правільна, часам аж стэрыльна, і за кошт гэтага альбом моцна губляе ў энергетыцы. Так ці іначай, "Жнівень" – адзін з самых цэльных і самых шматабяцальных дэбютаў года. Калі развіць яго ідэі, можа атрымацца сапраўдная бомба.
Experty.by
Ягор Цывілька
адзнака: 6,00
Дэбютны альбом гурта "Восьмыдзень" выспяваў доўга – пэўна, нават, занадта доўга. "Жнівень" гучыць бы прывітанне з нулявых, але гэта не самы галоўны недахоп – усё ж гэта этна-рок, ён старэе не так хутка. Першая-другая песні інтрыгуюць, абяцаючы цікавае музычнае падарожжа, але далей матэрыялу не хапае энергіі, бракуе настроевай разнастайнасці і жвавасці -- агулам яго слухаць проста нудна. Пры гэтым асобныя песні атрымаліся эфектнымі – напружаннымі, глыбокімі і самабытнымі ("Замова", "Лучына"). Але самастойна знойдзеныя арыгінальныя хады далей шабланізуюцца і толькі абмяжоўваюць сваіх творцаў. Не адбываецца сінергіі, альбом не цячэ ракой, а стаіць балотам. Шкада, але "Жнівень" наўрад ці пажне прызнанне і поспех, а "Восьмыдзень" не стане другой "Троіцай".
Experty.by
Зміцер Безкаравайны
адзнака: 6,00
"Восьмыдзень" играют фолк-рок в его практически каноническом для наших широт виде: берем народную песню, кладем на соответствующую ритмику, украшаем сочетанием современных и народных инструментов. Звучание немного ретро, но вполне симпатичное – прозрачное, без дешевых хардовых запилов, поскольку вместо электрогитары солируют народные духовые. Альбом не танцевальный, но достаточно бойкий и динамичный. Запись тоже на уровне, хотя делалось все в родном для музыкантов Витебске, чья современная музыкальная сцена и звукозапись пока держится в тени Могилева, Гомеля и Бреста. Но не все так идеально, как хотелось бы. При неплохой общей базе альбому не хватает разнообразия и развития: примерно одна схема аранжировок, примерно один темпоритм, примерно одна интонация в вокале. Есть попытки ближе к финалу альбома добавить в звучание синтезаторы ("Іван Мар’ю"), но этого мало.
Experty.by
* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.
УВАГА!
Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.
Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.
список проголосовавших по оценкам:
Комментарии
8?
Дздзіўлены дастаткова высокімі адцэнкамі. Як па мне, дык гэта вельмі няўцямная праграма, у якой усе трэкі аранжаваныя на адзін капыл. Слухаць альбом пасьля недзе 4-5 трэку ўжо й ня хочацца: стандартна, невынаходліва і нудотна. Вось, скажам, "Страла". Што раскрываецца пасьля нейкіх 4 радкоў тэксту. Анічога! Дзе сэнс язычніцкага твору? Дзе ягоны зьмест? Такое ўражаньне, што сама песьня была абраная выключна дзеля таго, каб "засьвяціцца" ў тэме. А да карэнчыкаў гэтай групе яшчэ капаць ды капаць. І яшчэ: энэргетыка ў запісе адсутнічае на ўсе 100. Татальная маркота, якая народнай песьні аніяк не ўласьцівая.
7
Для дебюта очень даже неплохо , не побоюсь этого слова. С удовольствием слушаю Tool , Dead Can Dance. Никого не слушайте, работайте - эта ниша в Беларуси еще относительно свободна.
Серьёзная работа. Поставил на
Серьёзная работа. Поставил на репит в магнитолу, уснул и загнал фуру в кювет. Ставлю 10