О проекте

Выйшаў супольны праект "Песні матчыны з Вушаччыны" (+аўдыё/+спампаваць)

 

У сеціве адбылася прэзентацыя новага супольнага музычнага праекту "Песні матчыны з Вушаччыны" – зборніка пераасэнсаваных і адноўленых сучаснымі музыкамі народных песень з малой радзімы Рыгора Барадуліна, якія паэту ў дзяцінстве спявала яго маці. Гэтыя песні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыццё.

Гэтая музычная складанка – выдатны праваднік па роднай для паэта Вушаччыне. Тут вы знойдзеце абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя і гуллівыя, дасціпныя і каларытныя, сціплыя і скаромныя.

На альбоме вы пачуеце песні і вершы ў выкананні Рыгора Барадуліна і яго маці Акуліны Андрэеўны, Сяржука Доўгушава (аўтара і кіраўніка праекту), Ірэны Катвіцкай, Веры Саламонік, Ілоны Лесь, Віктара Сямашкі, гуртоў Re1ikt, Vuraj, Harmonic Style Project, "Варган", хора "Салютарыс" ды іншых.

"У лютым 2014 Vuraj прыйшоў да Рыгора Барадуліна з канцэртам. Тады паэт падарыў мне кніжачку, якая так і называецца – "Песні матчыны з Вушаччыны". У ёй запісаны абрадавыя, пазаабрадавыя, лірычныя і застольныя песні. Тая сустрэча і падарунак ад Барадуліна натхнілі мяне паспрабавалі заспяваць некаторыя творы з гэтай кнігі", – кажа аўтар і кіраўнік праекту Сяржук Доўгушаў.

Грошы на запіс дыску і падрыхтоўку канцэртнай прэзентацыі збіраліся з дапамогай краўдфандынгавага праекта на Talaka.by. Карыстальнікі платформы актыўна падтрымалі ідэю, і праект сабраў 85% ад неабходнай сумы (2750 беларускіх рублёў).

26 лютага ў Палацы культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21) адбудзецца канцэртная прэзентацыя праекта. Кошт квіткоў: 14 і 18 рублёў. Квіткі можна набыць у "Арт Сядзібе", а таксама ў інтэрнэце праз анлайн-сістэму і касы ByCard.by Інфалінія: (029) 565 72 18, (029) 651 78 98.

спампаваць альбом / замовіць CD

Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

свежие рецензии

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 300 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net