О проекте

З гурта "Крама" сышоў бубнач Андрэй Філатаў

 

4 верасня гурт "Крама" адыграў канцэрт у клубе "Графіці" з новым бубначом. Замест Андрэя "Філа" Філатава месца за ўдарнай устаноўкай заняў Андрэй Цераховіч, які паралельна грае ў "Палацы".

"Філ заняты ў клубным праекце, – тлумачыць замену бубнача лідар гурта Ігар Варашкевіч. – У іх шмат працы, яны вельмі запатрабаваныя на карпаратывах, у шынках. Ён пастаянна заняты, напрыклад, у чэрвені ён не мог з намі граць. Гэта першае. А па-другое, мяне не вельмі задавальняе яго манера грання. На жаль, гэта адкрылася толькі праз больш чым 10 гадоў. Мы адыгралі канцэрт з Цераховічам, было шмат груву, і мне было лягчэй, я амаль не стаміўся".

Нагадаем, "Крама" ўжо каля трох гадоў працуе над новым альбомам, выданне якога зацягваецца з-за творчых разыходжанняў. Дагэтуль Ігар Варашкевіч спадзяецца на заканчэнне запісу, але не можа назваць нават прыблізнай даты рэлізу. Апошні альбом гурта "Усё жыццё – дзіўны сон" выйшаў у 2007 годзе.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"

Крама

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net