О проекте

Zero-85 "Turritopsis Nutricula" (+аўдыё)

 
6,75
январь, 2017
самиздат

Дэбютны (ён жа развітальны) альбом пераможцаў "Басовішча 2001", праца над якім цягнулася 16 год.

Бартош Кваснеўскі — гітара, губны гармонік, клавішы, вакал
Багуслаў Каспэрук (Бобан) — бас-гітара, вакал
Якуб Кваснеўскі (Кубус) — перкусія, уду
Юрка Асеннік (Сенька) — вакал

У запісе таксама бралі ўдзел:

Збігнеў Русіловіч — дыджэрыду (8)

музыка — Zero-85
словы — Юрка Асеннік (1-3,9,11,12), Анатоль Сыс (4,5), Уладзімір Караткевіч (6,8,10), Веслаў Казанэцкі (7)

дзе ўзяць

Набыць CD (bonus CD, digipack, аўтографы) можна ў краме Symbal.by.

Cацсеткі: Facebook.



меркаванні штатных экспертаў*

Ягор Цывілька

адзнака: 8,00

Альбом перспектыўнага беластоцкага гурта пачалі чакаць яшчэ тады, калі я слухаў Дэцла і хадзіў у 7 клас. Не прайшло і 20 год – дэбютнік ужо легендарнай каманды усё ж пабачыў свет. Так, гэтага варта было чакаць. Шыкоўнейшае афармленне выдання, пэўна, адно з найлепшых за ўсю гісторыю нашай музыкі. Змесціва таксама не пасуе: музыка шматслойная, вязкая, складаная, сыграна і запісана на вышэйшым узроўні. Альбом цяжка адолець за раз, песні доўгія, закручаныя, маналітныя. Спярша ён падаецца манатонным, але пасля дэталі пачынаюць раскрывацца, асалода ад праслухоўвання – узрастаць. Гэты запіс – па-за часам, стылямі, модай, ён недзе над усім гэтым, бягучым і мітуслівым. Спадзяюся, што назва альбома адлюструе і гісторыю гурта, і, падобна гэтым бессмяротным мядузам, Zero-85 зараз проста заснуў, каб праз нейкі час адрадзіцца наноў.

Experty.by


Мікалай Янкойць

адзнака: 7,00

"Turriptosis Nutricula" нараджаўся даўжэзныя 16 год і стаў пасмяротным помнікам гурту. Як сапраўдны помнік, альбом атрымаўся надзвычай масіўным. Да зямлі цягне ўсё: гітарны гук, тэкставы складнік, чорная вокладка, а асабліва – неверагодны хранаметраж (80 хвілін! хопіць на двайнік). Складаныя структуры, ламаныя рытмы, незвычайныя лады – на працягу дванаццаці трэкаў Zero-85 нібыта граюць беларускамоўныя аўт-тэйкі з альбома "Aenima" гурта Tool. Гэта ні ў якім разе не абвінавачванне – хутчэй камплімент. Але даслухаць дыск да канца ў адзін прысест – няпростая задача; маналітнасць прыцягнула з сабой манатоннасць, многія трэкі празмерна зацягнутыя. Шэсць лепшых песень альбома – на чужыя вершы (Сыс, Караткевіч, перакладзены Казанецкі); пакінуць толькі іх – і атрымаецца адзін з лепшых дыскаў года.

Experty.by


Зміцер Безкаравайны

адзнака: 7,00

Музыкально работа находится под сильным влиянием американской волны альтернативного метала второй половины 90-х во главе с Tool: длинные (5-9 минут) композиции с раскатистыми риффами и синкопированными ритмами. Слушается, безусловно, мощно, но 80 минут перетекающих друг в друга песен и достаточно монотонного страдающего вокала – это испытание не для всех. Хочется больше разнообразия в материале и аранжировках. В качестве примера тут вполне можно привести пересекающийся по музыкальным влияниям, но иной по воплощению альбом Ulis "Люстэрка" (2003), появившийся в одну эпоху со стартом Zero-85. Или Re1ikt "Лекавыя травы" (2015) – из современного. Помимо этого, диск "польских белорусов" грешит и несколько лишними песнями в финале. Тем не менее в своем контексте "Turritopsis Nutricula", несомненно, хорош.

Experty.by


Конрад Ярафееў

адзнака: 5,00

Сложно писать об этом диске. Такой классический ню-метал, четко валят, громко шумят, вокал с ноткой необходимого в этом стиле нудежа (по меткому выражению московского коллеги Артема Рондарева «как будто вокалиста медведь тянет за яйца»). Все это тут есть и сыграно прилично. Чего нет, так это хоть чего-нибудь, за что ухо могло бы зацепиться. Ни приличной мелодики, ни внятных текстов, ни хотя бы вставляющих рифов или рефренов, на худой конец. Треки сливаются в однообразный шум, уже к середине пластинки голову наполняют экзистенциальные вопросы вроде "кто мы", "куда мы идем", и "почему я трачу мои немногочисленные земные дни вот на это". Если это и было задумкой команды – ну что ж, получилось.

Experty.by


* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.


УВАГА!

Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.

Паставіць адзнаку найлепш зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на VK. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.

Zero-85
8.875
Ваша оценка: Пусто Средняя: 8.9 (8 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

   
оценки пользователи
10 balachon, Slaver, Andrejs, Sonic Surfer
9 vasileusky
8 Иван Медведев, komet
6 KLINDUK

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Выдатны рэліз

+1
+1
-1

Ад вясны маю "Turritopsis Nutricula" ў плэйлісце і думаю, што ён яшчэ доўга там пратрымаецца. Альбом сапраўды можна было скараціць для большай цэласнасці, завершанасці, але разлік хіба быў на падсумаванне і пастаноўку кропак. Вельмі вельмі шкада, што гурт можа на гэтым скончыцца.

P.S. Пры ўсёй павазе, сп. Конрад, з лірыкай гэта вы міма і далікатна кажучы міма. Паслухайце яшчэ раз ці што.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net