Гурт Zolki Band прадставіў альбом "Doŭhi-doŭhi dzień", праца на якім вялась амаль год. Падрыхтоўкі ж да запісу пачаліся яшчэ пяць гадоў таму. "Адсутнасць вялікай канкурэнцыі сярод беларускіх музыкаў, невялікая працягласць светлавога дня, нерэгулярнае харчаванне і дыеты з бульбы і квашанай капусты – усё гэта расслабляе, расхалоджвае музыкаў", – кажа вакаліст гурта F.S.T.
– Можна запісаць адзін трэк, потым схадзіць пакурыць, паспаць, схадзіць у армію, забегчы ў паліклініку на працэдуры, вярнуцца ў студыю – а за гэты час навокал нічога і не адбылося. І ты ўсё яшчэ актуальны ў сваім ныцці, – дадае ён.
На дыску адзінаццаць трэкаў. Амаль палова з іх выконвалася раней на канцэртах, але з усім іншымі аранжыроўкамі і пад іншай назвай гурта – Vertigo Band.
– Нам хацелася зрабіць альбом у духу "постапакаліптычнага сюррэалізму", у духу Ванегута. Каб калі ўсё ў рэшце рэшт канчаткова ёбнецца, і застануцца пару чалавек (а яны застануцца менавіта ў Беларусі, сумневаў няма), то і тады можна было б паслухаць гэты альбом. Але хацець можна аднаго, але атрымліваеш заўжды іншае, – дадае F.S.T. – Тэматыка ўсяго альбома – гэта рэчы, якія хвалююць амаль кожнага сярэднестатыстычнага грамадзяніна: сэкс і палітыка. Прычым атрымалася так дзіўна, што нават мы самі не заўжды можам сказаць, пра што тая ці іншая песня – здаецца, пачыналі пра каханне, а скончылі масавымі беспарадкамі і калектывізыцыяй.
Спампаваць альбом можна на Dfiles.ru альбо RuTracker.
Тэкст: Аляксандр Чарнуха, Ultra-Music
Комментарии
Манера исполнения, музыка,
Манера исполнения, музыка, запись, сведение - всё на достаточно хорошем уровне. Приятный полноценный продукт получился. Респект