О проекте

Зорны дэбют Irdorath – "Ad Astra" (+фота/+відэа/+слухаць)

 

1 верасьня а 19-й у менскім клюбе "Re:Public" адбудзецца прэзэнтацыя дэбютнага альбому гурту Irdorath "Ad Astra" ("да зорак", лац.). Чаму нельга прапускаць такі канцэрт-пэрфоманс для Tuzin.fm распавялі ўдзельнікі гурту Уладзімер Калач і Надзея Гапава.

– Чым адрозьніваецца ваш гурт Irdorath ад іншых у мэдываль-кірунку?

У.К.: Irdorath першапачаткова ствараўся для таго, каб перадаць дух тых інструмэнтаў, на якіх мы граем, дух Сярэднявечча, паказаць культуру народу і па-новаму зірнуць на народныя песьні. Мы не пазыцыянуем сябе як рэканструктары сярэднявечнае музыкі. Гэта хутчэй фэнтазі-фольк.

Н.Г.: Мы вельмі любім інструмэнты, на якіх граем, і хацелі б перадаць гэтую любоў слухачам.

– Вы самі вырабляеце музычныя інструмэнты?

У.К.: На жаль, такое мажлівасьці няма, таму зьбіраем інструмэнты па розных краінах. Штосьці набывалі ў Нямеччыне, штосьці ў Армэніі.

Н.Г.: А нешта робім з каналізацыйных трубаў. Напрыклад, аўстралійскі джэдырэду. А нядаўна мы знайшлі армянскі дудук і трумшайт. Апошні інструмэнт выкарыстоўваўся ў Сярэднявеччы ў царкоўнай музыцы пасьля забароны дуды ды іншых духавых струмэнтаў.

– Чым парадуе ваш дэбютны альбом?

У.К.: Альбом стаўся вынікам нашае працяглае працы, і пры праслухоўваньні вы абавязкова заўважыце некалькі стылістычных напрамкаў музыкі Irdorath. Мы заўсёды знаходзімся ў творчым экспэрымэнце: у кружэлку ўвайшла старадаўняя, аўтарская музыка і адна народная песьня ў нашай аранжыроўцы – "Верабей". Звычайна Надзея піша аснову мэлёдыі, і да яе падключаецца наш бубнач і лютніст – Антон Шніп. Увесь апошні год музыка пісалася менавіта такім складам.

Н.Г.: "Верабей" у нас атрымаўся ў цяжкім мэталёвым варыянце. Астатнія кампазыцыі выкананыя ў фэнтазі-фолькавым стылі. Кампазыцыя "Rondo" – аўтарская, узьнікла адразу пасьля аб’яднаньня нашых сілаў з Уладзімерам. Кампазыцыя "Lupt?, nu te las?" ("трымайся, не здавайся" – рум.) "разьбівае" чаргу трэкаў пяцьцю часткамі і праходзіць "чырвонай ніткай" усяго альбому, бо адлюстроўвае шлях ды нашыя творчыя змаганьні. Словы і музыка – аўтарскія.

– Якім чынам адбыўся запіс "Ad Astra"? Якія цяжкасьці былі пры запісу альбому?

Н.Г.: Год назад пераехалі ў Менск без усялякіх сувязяў, матэрыяльнае падтрымкі і знаёмых людзей. Мы пачалі займацца музыкай, знайшлі для гэтага адпаведную пляцоўку, зрабілі сабе рэпэтыцыйную базу, самі яе сабралі і самі разабралі, самі выдалі за свае ўласныя заробкі першы дыск. Год паяданьня макарон – і кружэлка "Ad Astra" гатова! Паралельна мы выступалі на рыцарскіх і фолькавых фэстывалях.

У.К.: Нашым адпраўным пунктам стаўся гісторыка-культурны цэнтр Ritterburg. У нас зьявіліся сябры, якія зацікаваліся нашай творчасьцю і дапамагалі. Так у аздабленьні дыска паўдзельнічалі фотамастак Максім Вэйза, беларускі графік Раман Сустаў і дызайнэр Міхась Аракчэеў. Аднак перш за ўсё гурт Irdorath бачыць сябе ў амплюа "вулічных музыкаў". Нас прывабліваюць жывыя стасункі з публікай, мажлівасьць імправізацыі ды неабмежаванасьць часу. Менавіта такія выступы падзаражаюць энэргіяй, якая пасьля і вылілася ў дэбютны альбом пры запісе.

– Ці ёсьць розьніца паміж выступамі за мяжой і ў Беларусі?

У.К.: У Беларусі публіка больш зацікаўлена і менш "прыкормлена" ў параўнаньні з замежнай. Па-за межамі да нас падыходзіла паліцыя, аднак ніякіх канфліктаў не было. Наадварот – усё мірна вырашалася, бяз штрафаў.

Н.Г.: Народ ужо стаміўся ад Афанасьевай і Дарафеевай ды цягнецца да чагосьці незвычайнага, каб адасобіцца ад тае шэрасьці, у якую загнаны. Таму выступаць нам больш цікава ў Беларусі. Чалавек ідзе па сваіх справах, заклапочаны. Але раптам пачуў дуду і барабаны – і адразу настрой мяняецца. Прыемна бачыць, як асьвятляюцца радасьцю твары слухачоў! Спадзяемся, што нашыя выступы дораць людзям натхненьне.

***

Адзначым, што на прэзэнтацыі альбома "Ad Astra" гледачоў чакае ў першую чаргу самае сапраўднае шоў. Варта ведаць, што ўсе строі музыкаў распрацаваны і пашыты самім Уладзімерам Калачом. У прэзэнтацыі прымуць удзел добрыя сябры гурту: тэатар вогненных і сьветлавых прадстаўленьняў Elemental, авангарднае творчае аб'яднаньне T(e) = Art, мастак бодзі-арту Андрэй Лагун, экстрым-тэатар Berserk ды іншыя. Гледачы ацэняць і такі рэдкі для Беларусі від пэрформансу, як кантактнае жангляваньне шарам. Будзе паказана выстава твораў Рамана Сустава, таленавітага графіка, сябра Беларускага саюзу мастакоў, чыя праца легла ў аснову дызайну да альбома "Ad Astra". Астатнія дэталі вечара захоўваюцца ў таямніцы. Аднак дакладна вядома, што наведвальнікаў чакае незабыўнае відовішча!

У плянах гурту Irdorath далейшая актыўная студыйныя і канцэртная дзейнасьць, кліп, вялікі тур па Беларусі, новыя сьмелыя экспэрымэнты ў фэнтазі- і кібэр-фольку.

Паслухаць выбраныя трэкі з альбому "Ad Astra" і замовіць дыск можна на афіцыйным сайце irdorath.by.

Тэкст: Воля Сямашка, "Тузін Гітоў"
Фота: vk.com/irdorath

Irdorath

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net