О проекте

Внештатный эксперт С.Филимонов: З.Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra "Варанок"

 

Сергей Филимонов о новом альбоме Змитера Войтюшкевича: "Гэта выдатны саўндтрэк фільма ці, можа, музычнай тэатральнай імпрэзы. Троху гумарыстычнай, амаль вясёлай… Разам з тым сумнаватай, ды амаль трагічнай".

Мне не адразу спадабаўся папярэдні альбом Тодара. Але ж ён пакінуў незабыўнае ўражанне. Тое быў досыць цяжкі досвед. Музыка на вершы культавага польскага паэта Рафала Ваячака, думаю, ёсць адным з найскладаных эксперыментаў (прычым, удалых у творчым сэнсе) на беларускіх музычных даляглядах. Культурніцкая Падзея з вялікай Літары. Цяпер мне сказалі, што Вайцюшкевіч запісаў "шансон". Я ж падумаў: наўрад ці гэта будзе штосьці "агульнапрынятае" ў той плыні. Так і аказалася.

Спачатку я ўразіў сябе ў кабарэ. Потым падумаў: і хто гэта прычапіў да "Варанка" ярлык з тэрмінам "шансон"? Анічога жорсткага, крымінальнага, аніякай лаянкі ці нахабства, нічога з таго, што мусіць быць забаронена (ці абмежавана) ў прыстойнай цывілізаванай краіне для шырокага медыйнага распаўсюду, тут няма. А што гэта такое? Я пашукаў аўтара вершаў, ды здзівіўся: няўжо Генадзь Бураўкін захапляўся гангстарскай тэмай ў юнацтве? Гэтая версія таксама кульгала на абедзве нагі. Прычым, агульная атмасфера альбома мне спадабалася: гэткае напеўнае рэтра з кіношнымі спецэфектамі.

Таму я паслухаў запіс некалькі разоў і, урэшце, зразумеў!!! Асабліва пасля праслухоўвання спеваў у стылістыцы мультфільма "Брэменскія музыканты": " Говорят, мы бяки-буки, Как выносит нас земля? Дайте что ли карты в руки Погадать на короля." Зрабілася відавочным, што ўвесь альбом – гэта выдатны саўндтрэк фільма ці, можа, музычнай тэатральнай імпрэзы. Троху гумарыстычнай, амаль вясёлай… Разам з тым сумнаватай, ды амаль трагічнай.

Чаму так? Бачу сцэнар той імпрэзы: герой быў вінаваты толькі ў тым, што хацеў для сябе і для краіны вартага вольнага жыцця. Трапіў за краты. Згубіў там гады. Раней ці пазней ён вяртаецца дахаты, да маці, да сям'і. Незламаны. Ці можна зрабіць з гэтага мюзікл? Можна, пасля таго як рэальнасць уяўная зробіцца сапраўднаю.

А цяпер? Цяпер ужо ёсць альбом, саўндрэк. Які нехта ахросціць "адказам расейскаму шансону". Цьфу, каб той шансон прапаў. Прычым ён тут? Ці патрэбны ён, увогуле, беларусам? Хай яны ня робяцца "крутымі ды жорсткімі", а лепш робяцца паўнавартаснымі еўрапейцамі. Пастаноўка такой імпрэзы як "Варанок" на сцэне галоўнага менскага тэатру адзначыць, як мінімум, пачатак таго шляху нашай радзімы ў больш цывілізаваную прастору.

Оценка: 10 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и послушать его вы можете здесь

Об авторе:

В 1981 году окончил исторический факультет БГУ. Критиковал буржуазную культуру. Во времена перестройки жил в Москве, работал в туристическом бизнесе. После возвращения в 1990 году писал о зарубежной культуре для газеты "Вечерний Минск" и других изданий. С 1992 года – автор и ведущий программы "Відзьмо-невідзьмо" (БТ), которая долгое время была одним из основных белорусских источников информации об актуальной мировой музыке и кино. В 2002-2011 годах программа выходила на СТВ, с 2012 года – на "БелСате".


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net