Праект "Арцём Мід" прадставіў свой дэбютны альбом "Шчасце" – фантазію на тэму сучаснага беларускага року. "Сёння ў беларускіх гуртоў ёсць два альтэрнатыўныя шляхі развіцця: альбо, пераймаючы і капіюючы іншыя жанры, стылі і мовы, стаць слабым адгалоскам чужой культуры, альбо шукаць сваё ўнікальнае месца ў сучаснай музыцы. Нас цікавіць другое".