О проекте

ArtеМід: "Мяне не спыніць, не забараніць…" (+спампаваць)

 

Гурт ArtеМід, які можа стаць сапраўднай зьявай у тутэйшай музыцы, прэзэнтуе на Tuzin.fm свой дэбютны самотнік, які завецца "…ты чуў". "Беларуская мова мае велізарны нерэалізаваны патэнцыял у жанры песеннай лірыкі", – перакананы лідэр калектыва Арцём Мід.

У праект ArtеМід уваходзяць тры музыканты – басіст Віталь Астроўскі, бубнач Аляксандар Гарох і ўласна Арцём Мід, адказны за лірыку, гітары і вакал. Свой дэбютны самотнік яны назвалі "…ты чуў", у яго ўвайшлі два трэкі на беларускай мове. "Фактычна наша праца складаецца з уступнай часткі ды асноўнай песьні, – заўважае Арцём. – Магу сказаць, што сам твор напісаўся вельмі хутка. У нас былі пытаньні на этапе зьвядзеньня ды майстэрынгу, але яны вырышыліся самым цудоўным чынам, дзякуючы чароўнай сіле Памылкі".

Арцём прызнаецца, што музыку сваю ён ня хоча асабліва камэнтаваць і цалкам давярае меркаваньню слухачоў: "Няхай людзі самі вырашаюць, як ставіцца да нашай творчасьці і што адчуваць пры праслухоўваньні". Што да мовы сваіх тэкстаў, то тут артыст заўважае, што сам ён мысьліць па-расейску, аднак надта любіць пісаць па-беларуску, бо наша мова мае велізарны нерэалізаваны патэнцыял у жанры песеннай лірыкі.

Не бярэцца лідэр ArtеМід і вызначыць стыль, у якім працуе, пакідаючы гэты прывілей музычным крытыкам. "Магу толькі сказаць, што стыль песьні "Robotics" – гэта зусім ня ўзор усяго таго праекту, які цяпер існуе ў нашых галовах ды ў нэтрах студыі "Осмос". Нам зусім нецікава клянаваць адзназначны трэк у іншыя песьні, бо так выйдзе занадта сумна. А нам цікава рабіць зусім іншае".

Цяпер гурт Арцёма Міда працягвае працу ў студыі. Узімку плянуецца выдаць асноўны матэрыял каманды ды распачаць канцэртную дзейнасьць.

Спампаваць сінгл можна на Tuzin.fm

Тэкст: Tuzin.fm
Фота: Грыгоры Ліўшыц

Арцём Мід

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Многообещающе. С интересом

+1
0
-1

Многообещающе. С интересом послушаю готовый альбом.

 

искажение вокала видимо от

+1
0
-1

искажение вокала видимо от того, что с вокалом и есть проблема. в "ты чуу" гитарная партия до боли напоминает что-то из саундтреков. ну а так - не скажу, что совсем плохо, однако лично у меня с одной стороны никаких эмоций вообще не вызывает, но с другой - переслушивать категорически не хочется

 

4+

+1
0
-1

А я паслухаў 4 разы і яшчэ паслухаю, бо я неяк адразу стаў Артэмідзін фэн. І на канцэрт прыду, калі справа ў дзядзек дойдзе да канцэртнай дзейнасці.

 

Отличный саунд, в последующих

+1
0
-1

Отличный саунд, в последующих композициях хотелось бы вокал без искажений услышать (или с небольшим искажением).... а так, для сингла то, что нужно: мощно, напористо, фактурно.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net