О проекте

Рок-фантазія ад праекту "Арцём Мід" (+спампаваць)

 

Праект "Арцём Мід" прадставіў свой дэбютны альбом "Шчасце" – фантазію на тэму сучаснага беларускага року. "Сёння ў беларускіх гуртоў ёсць два альтэрнатыўныя шляхі развіцця: альбо, пераймаючы і капіюючы іншыя жанры, стылі і мовы, стаць слабым адгалоскам чужой культуры, альбо шукаць сваё ўнікальнае месца ў сучаснай музыцы. Нас цікавіць другое".

"Альбом "Шчасце" – гэта спроба даказаць, што беларускі рок можа быць адначасова сучасным і аўтэнтычным, што ў яго межах можна знаходзіць новыя грані і не губляць пры гэтым сувязяў з традыцыямі, – кажа заснавальнік праекту, вакаліст і гітарыст Арцём Мід.

Музыка пачаў складаць і запісываць музыку ў 2011 годзе, але часам заснавання праекту "Арцём Мід" можна лічыць лета 2012 году, калі быў сабраны склад музыкаў і пачалася праца над альбомам.

– Для мяне ў музыцы істотна не кіравацца нейкай гатовай формулай. Свету не патрэбныя "музычныя ксеракопіі", – кажа Арцём. – Гэты альбом – мая прыватная фантазія на тэму сучаснага беларускага року. У ім шмат спробаў і эксперыментаў з традыцыйным інструментальным наборам большасці рок-гуртоў, асабліва – з голасам. Пры гэтым, я ўпэўнены, што ў нас атрымалася стварыць альбом, які будзе зразумелым і ядомым для шырокай аўдыторыі, а не толькі для крытыкаў і музыкаў.

Першапачаткова праект "Арцём Мід" быў цалкам сканцэнтраваны на студыйнай працы. Але ў бліжэйшы час музыкі плануюць падрыхтоўку live-версіі альбому "Шчасце".

Альбом можна паслухаць і спампаваць на сайце Ultra-Music

Тэкст: Вячаслаў Радзіонаў, Ultra-Music

Арцём Мід

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Непонятные ощущения. Вроде

+1
0
-1

Непонятные ощущения. Вроде что-то есть в этой музыке, а что именно есть - непонятно. Очень напоминает проект "Мох" чем-то

 

Арцём Мід

+1
0
-1

После прослушивая сингла ожидалось лучшее, но искаженный вокал в абсолютно всех песнях немного напрягает, чуть-чуть бы его меньше, хотя аранжировки интересные. Пара песен напомнила ранний Улiс.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net