Мінскі панк-рок гурт "Тлушч" прэзентаваў дэбютны альбом. У плытку, якая мае аднайменную назву "Тлушч", увайшлі 11 "дасціпных і жвавенькіх" трэкаў пра жыццё музыкаў. "Напачатку мы планавалі зрабіць больш агрэсіўны гук, – кажа лідар гурта Павел Белы. – Але канчатковы варыянт нават больш пасуе гэтым спевам".