Мінскі панк-рок гурт "Тлушч" прэзентаваў дэбютны альбом. У плытку, якая мае аднайменную назву "Тлушч", увайшлі 11 "дасціпных і жвавенькіх" трэкаў пра жыццё музыкаў. "Напачатку мы планавалі зрабіць больш агрэсіўны гук, – кажа лідар гурта Павел Белы. – Але канчатковы варыянт нават больш пасуе гэтым спевам".
– Яны, дарэчы, атрымаліся вельмі разнастайнымі па стылях: панк, рок, глэм, сальса, ска, дыска, поп-балада, – дадае ён.
Запіс трэкаў праходзіў на Mapletree Studio і Vintage Mixing Studio, а звядзеннем займаўся басіст гурта Андрэй Свірыд.
– Вокладку намаляваў наш таварыш Паштэт. Яна адразу дае зразумець, чаго чакаць на запісе. Бо так выпала, што фактычна ўсе спевы жартаўлівыя, – дадае Павел Белы. – У "Барселоне" пяецца пра альфонса і танцора сальсы, у "Скажы сваёй сястры" пра New Balans’ы і альтэрнатыву ім. "Субкультурны слой" – спеў пра спустошанасць і згубу субкультурнай ідэнтычнасці, якая адбываецца з некаторымі з нас на пэўным перыядзе жыцця. "Холадакамбінат" апавядае пра рэпетыцыйную кропку, дзе мы пачыналі, ля адпаведнага вытворцы марозіва. Вядома, ёсць і рамантычныя нумары: "Яблычны спас", у якім галоўны герой не можа прыгадаць, калі ён пазнаёміўся з дзяўчынай, ці то на Іллю, ці на аднайменнае свята, і "Кінатэатар "Вільня"" пра незвычайныя прыгоды дон жуана ў нашых "спрадвечных" гарадах.
У падтрымку альбома гурт "Тлушч" сваімі сіламі зняў кліп на спеў "Размеркаванне".
– Сюжэт вельмі просты: хлопец вымушаны з’ехаць на размеркаванне пасля інстытуту, і на яго ўсе забываюцца, – кажа Павел Белы.
У бліжэйшы час музыкі плануюць пачаць актыўную гастрольную дзейнасць. Акрамя таго, "Тлушч" ужо распачаў запіс новага EP, які выйдзе напрыканцы гэтага году ці пачатку наступнага.
Спампаваць альбом можна праз Mediafire.
Тэкст: Ultra-Music
Комментарии
Первое прослушивание
Еще одна группа, чтобы молодежи и подросткам бестолково под нее потрясти хаерами. Вообще, закрадывается смутное предположение, что на всех этих недофриков и простебастов - начинающих и легендарных - так или иначе, прямо или косвенно таки оказал влияние наш Лявон Артурович с его еще когда-то домашними/для друзей куплетами на маразм дня, которые он потом зачем-то стал выносить на относительно широкую публику.
Внутреннее
Панк для себя и своих друзей. Вроде бы и запись неплохая, вроде бы и старались музыканты, но воспринимать эту работу всерьез невозможно. Доступность технологий, ага.
"жирная" запись
Я думаю, эта запись для тех, кто слушал в свое время панк-рок и до сих пор с теплом на сердце слышит такие названия как Rancid и NOFX, Тараканы и Наив, Bad Religion и Pennywise. Времена конечно изменились. Удачные ходы этих знаковых команд уже затасканы до невозможности, и песни новых исполнителей сливаются в сплошную череду. Для себя я решил, что панк-таки дал дуба и на этом успокоился. Однако ребята удивили. Это что-то новенькое и в любом случае, на белорусском языке я такого еще не слышал. Некоторые песни вполне себе хочется подпевать. А вот песня, больше всего запавшая в душу и, пожалуй, выбивающаяся из стилистики альбома - это "Кiнатэатр Вiльня". В общем и в целом - оригинально, качает и с душой.
Неплохо
Неплохо
пасталелі
Зусім іншае, чым Завулак. Больш ракенрольны альбом, больш змястоуныя тэксты, больш дасканалае выкананне.
Слых ня рэжуць надрыўныя акорды гітар. Увогуле, гучанне мне чамусьці нагадал рускі рок
90-х. Самымі ўдалымі песнямі лічу "Субкультурны слой" і "Кінатэатар "Вільня".
Гэтыя трэкі кранулі, хочаш іх слухаць яшчэ і яшчэ.
калифорнийский панк-рок.
калифорнийский панк-рок. Многие им страдают, к сожалению. Если группа будет оставаться в этих рамках, то ничего хорошего не получится, особенно с таким уровнем текстов